Visual Studio

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Microsoft Visual Studio»)
Visual Studio
Распрацоўка Microsoft (Рэдманд(en), штат Вашынгтон, ЗША)
Апошняя вэрсія Visual Studio 2013 Update 1 (12.0.30110.00) (20 студзеня 2014 г.; 10 гадоў таму)
Напісаны на C++, C#
АС Microsoft Windows
Тып інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі
Ліцэнзія карыстальніцкая
Афіцыйная старонка www.visualstudio.com

Visual Studio (бел. зрокавае вывучэньне) — інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі Microsoft, што выпускаецца з красавіка 1995 году. Дазваляе распрацоўваць праграмы пад Windows і вэб-сайты, вэб-дадаткі, вэб-службы ў родным і кіраваным кодах з падтрымкай плятформаў Microsoft Silverlight, Windows API, Windows Forms, Windows Presentation Foundation і Windows Store. Улучае рэдактар зыходнага коду з падтрымкай кантэкстнага(en) аўтадапаўненьня(en) і перапрацоўкі коду(en). Убудаваны адладнік дазваляе выпраўляць зыходны і родны коды. Астатнія ўбудаваныя прылады складаюцца з рэдактара формаў для стварэньня графічнага інтэрфэйсу, вэб-рэдактара, дызайнэра клясаў і дызайнэра схемы базы зьвестак. Дазваляе ствараць і падлучаць дадаткі для падтрымкі кантролю вэрсіяў зыходнага коду (Subversion і Visual SourceSafe), рэдагаваньня і візуальнага праектаваньня коду на прадметна-арыентаваных мовах праграмаваньня і дапаможных прыладаў цыклю распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня (Team Explorer для працы з Team Foundation Server).

Мае ўбудаваную падтрымку моваў праграмаваньня С, C++, C#, F#, VB.NET. Асобнай устаноўкі вымагаюць мовы M, Python і Ruby. Таксама падтрымліваюцца XML/XSLT, HTML/XHTML, JavaScript і CSS. Архітэктура праграмы падтрымлівае дадаткі іншых распрацоўнікаў, што пашыраюць магчымасьці асяродзьдзя распрацоўкі. Найбольш ужываныя зь іх: ReSharper, Visual Assist X, AnkhSVN.

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уласьцівасьці выданьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выданьне Дадаткі Шаблёны
праектаў
Лучнасьць зь
сеткай распрацоўкі
Адлад Абрыс Статычны
разбор
Кантэкстны
сьлед
Тэст
частак
Пакрыцьцё
коду
Тэст коду
інтэрфэйсу карыстача
Разбор уплыву
тэсту
Тэст
загрузкі
Досьледнае
кіраваньне
Архітэктура і
мадэлёўка
Дарэчна
Windows Phone
Express Часткова Часткова Ёсьць Ёсьць
Professional Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць
Premium Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Часткова Ёсьць
Ultimate Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць Ёсьць
Test Professional Ёсьць Ёсьць Ёсьць

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да выхаду 4-ай вэрсіі асяродзьдзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і SourceSafe пастаўляліся ў якасьці самастойных пакетаў.

Афіцыйная
назва
Кодавая
назва
Унутраная
вэрсія
Вэрсія
.NET Framework
Дата
выхаду
Visual Studio 4.0 красавік 1995
Visual Studio 97 Boston 5.0 люты 1997
Visual Studio 6.0 Aspen 6.0 чэрвень 1998
Visual Studio .NET (2002) Rainier 7.0 1.0 13 лютага 2002
Visual Studio .NET 2003 Everett 7.1 1.1 24 красавіка 2003
Visual Studio 2005 Whidbey 8.0 2.0 7 лістапада 2005
Visual Studio 2008 Orcas 9.0 3.5 19 лістапада 2007
Visual Studio 2010 Dev10/Rosario 10.0 4.0 12 красавіка 2010
Visual Studio 2012 Dev11 11.0 2.0, 3.0, 3.5, 4.0, 4.5 12 верасьня 2012
Visual Studio 2013 Dev12 12.0 2.0, 3.0, 3.5, 4.0, 4.5, 4.5.1 17 кастрычніка 2013

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]