NMT

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стандарты мабільнай сувязі
0G (радыётэлефанія)

PTT · MTS · IMTS · AMTS ·
OLT · Autotel/PALM · ARP

1G

AMPS · TACS · ETACS ·
NMT · Hicap · Mobitex · DataTAC

2G

GSM · CSD ·
iDEN · D-AMPS · cdmaOne · PDC

2,5G

GPRS · WiDEN

2,75G

CDMA2000 · EDGE

3G (IMT-2000)

UMTS · W-CDMA · FOMA ·
CDMA2000 · TD-SCDMA

3,5G

HSDPA · HSUPA · HSPA

3,75G

HSPA+ · LTE (E-UTRA) ·
Mobile WiMAX · Flash-OFDM

4G (IMT-Advanced)

WiMAX-Advanced · LTE Advanced

5G

не зацьверджаны

NMT (Nordic Mobile Telephone) — аналягавы стандарт мабільнай сувязі ў дыяпазоне частасьцяў ад 453 да 468 МГц.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значна большая ў параўнаньні зь іншымі стандартамі плошча абслугоўваньня адной базавай станцыі і адпаведна меншыя выдаткі, а таксама малое згасаньне сыгналу на адкрытай прасторы, што аптымальна для шырокіх тэрыторыяў зь нізкай шчыльнасьцю насельніцтва.

Вялікая далёкасьць — магчымасьць карыстацца сувязьзю на адлегласьці ў некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад базавай станцыі (тэарэтычна да 100 км, асабліва ўлетку) і нават за межамі гарантаванай зоны пакрыцьця, калі абанэнт можа падлучыць высокаэфэктыўныя накіраваныя антэны і ўзмацняльнікі.

Слабая перашкодаўстойлівасьць — у гэтым частасным дыяпазоне ўзровень індустрыяльных перашкод вышэй, чым у дыяпазонах 800, 900 і 1800 МГц. У вялікіх гарадах гэта выяўляецца ў дакучлівым шыпеньні і трэску ў дынаміках.

Меншыя, чым у лічбавых стандартах, магчымасьць падаваньня шырокага спэктру сэрвісных паслуг.

Неабароненасьць ад падслухоўваньня. Абанэнту NMT-450 карысна ведаць, што яго перамовы лёгка прымае ЎКХ-прымач які адпавядае дыяпазону. Таму ні аб якой прыватнасьці казаць не прыходзіцца.

Габарыты, вага, спажываньне энэргіі акумулятараў у тэлефонных апаратаў больш, чым у лічбавых сыстэмах, а час працы адпаведна менш. У новых мадэлях гэтыя недахопы меней выяўленыя.

Верагоднасьць паніжэньня якасьці сувязі ўсярэдзіне памяшканьняў вышэй.

Невысокая абанэнцкая ёмістасьць сетак, абумоўленая дыяпазонам выкарыстоўваных частасьцяў і асаблівасьцямі тэхнічных рашэньняў, можа павялічваць час дазвону ў моманты пікавай нагрузкі. Па гэтым чыньніку ў буйных гарадах лік адначасова выкарыстоўваных нумароў у межах адной соты стандарту NMT-450 абмежавана. Але абанэнтам тэлефанаваць не забароніш і зьяўляецца адпаведная праблема.

NMT-450 менш усяго адпавядае патрабаваньням «гарадзкога» стандарту і больш за ўсё падыходзіць для маланаселеных раёнаў.

Пэрспэктывы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас мадэрнізацыяў распрацоўваюцца новыя вэрсіі стандарту. Для павелічэньня ёмістасьці сотавых сетак стандарту NMT-450 плянуецца выкарыстаць крок частаснай сеткі 12,5 кГц замест стандартнага кроку 25 кГц, што дазволіць павялічыць колькасьць працоўных каналаў з 180 да 359. Але гэтым прывілеем змогуць скарыстацца толькі ўладальнікі новых мадэляў тэлефонаў.

Мяркуецца выкарыстаць часовы падзел каналаў, як у лічбавых сыстэмах (праца некалькіх абанэнтаў на адной частаце).

У эўрапейскіх краінах у гэтага стандарту пэрспэктыва адна — поўная адмова ад NMT-450 і пераход на тэхналёгію IMT-MC-450 (CDMA2000).