Nether Earth

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Nether Earth
Дата выпуску 1987
Жанр стратэгія ў рэальным часе
Стваральнікі
Распрацоўнік Icon Design Ltd
Выдаўцы Argus Press Software Ltd
Тэхнічныя дэталі
Плятформы
Рэжым аднаасабовая гульня
Носьбіт аўдыёкасэта
Кіраваньне Kempston Joystick
клявіятура

Nether Earth (па-беларуску: Пякельная Зямля) — адна зь першых кампутарных гульняў жанру стратэгіі ў рэальным часе. Была выпушчаная для кампутараў Amstrad CPC, ZX Spectrum і Commodore 64 у 1987 року ў Вялікабрытаніі кампаніяй Argus Press Software Ltd, а ў Гішпаніі кампаніяй Mind Games Espana S.A.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец гуляе на баку людзей у вайне супраць загадкавай расы інсыгніянцаў. Усе баі адбываюцца між агромністымі баявымі робатамі.

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец кіруе няўразьлівай (аднак няўзброенай) лётнай машынай, якая можа лётаць над любой часткаю гульнявога поля. Гулец будуе робатаў і аддае ім загады: атакаваць інсыгніянскіх робатаў, ахоўваць пэўную тэрыторыю, захопліваць нэўтральныя або варожыя фабрыкі, каб павялічыць уласную вытворчасьць і такім чынам палепшыць сваё становішча. Канчатковая мэта заключаецца ў тым, каб захапіць ці зьнішчыць усе варожыя базы. Дзеяньне адбываецца ў реальным часе і разьвіваецца пастаянна, а не пакрокава. Паколькі агляд гульнявога поля абмежаваны тым месцам, дзе разьмешчаная лётная машына, большую частку бітваў машыны праводзяць самастойна, у той час як сам гулец канцэнтруецца на пабудове і адданьні загадаў новым робатам. Гульнявая графіка намаляваная ў ізамэтрычнай праекцыі.

Працэс зборкі робатаў адбываецца на базах гульцоў. Робаты могуць складацца з модуляў чатырох тыпаў: перамяшчэньня, зброі, атамных бомбаў і электронікі. Модулі пермяшчэньня і зброі ў сваю чаргу могуць быць трох розных відаў, эфэктыўнасьць якіх залежыць ад цаны. Для зборкі робата абавязкова ставіць модуль перамяшчэньня і зброі; астатнія модулі дадатковыя, але паляпшаюць ягоную дзейнасьць. Пасьля зборкі лётная машына мусіць аддаць робату загад, які ён будзе выконваць да атрыманьня новага загаду ці поўнага зьнішчэньня/захопу ўсіх мэтаў загаду. Гулец можа непасрэдна кіраваць якім-небудзь робатам, сеўшы на яго лётнай машынай.

Калі робаты захопліваюць фабрыкі, рэсурсы ад іх пачынаюць паступаць аўтаматычна. Тыпы рэсурсаў адпавядаюць тыпам модуляў, неабходных для зборкі робатаў. Кожная фабрыка вырабляе толькі адзін тып рэсурсаў, які пазначаны на ейнай вяршыні.

Рымэйк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 року быў створаны адкрыты кросплятформавы рымэйк аўтэнтычнае гульні з выкарыстаньнем трохвымернае графікі OpenGL — Nether Earth Remake. Існуе таксама вэрсія Nether Earth для iOS.

Часткова ідэя гульні запазычаная ў плянэтарных баёх у гульні Касьмічныя рэйнджэры 2: Дамінатары.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]