Neue Deutsche Härte

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Neue Deutsche Härte
Стылістычнае паходжаньнеіндастрыял-мэтал, EBM
Паходжаньнепачатак 1990-х у Нямеччыне і Аўстрыі
Роднасныя жанры
індастрыял-рок

Neue Deutsche Härte (па-нямецку: Новы нямецкі цяжар) — музычны напрамак, што узьнік напачатку 1990-х гадоў у Нямеччыне, спалучыўшы элемэнты «electronic body music» i індустрыйнага мэталу. Стылю ўласьцівае спалучэньне глыбокага частага вакалу, пераважна нямецкамоўнай лірыкі, а таксама моцна скажонага гуку гітар і барабанаў.Сустракаецца гук сынтэзатару, сэмплы, драм-машына, элемэнты індастрыялу, гатычны арган, хор, сьпевы. Сам тэрмін трапляе ва ўжытак празь нямецкую прэсу пасьля выхаду дэбютніка Herzeleid (1995) ад Rammstein. За пачынальнікаў NDH зазвычай уважаюць Oomph! (пачынаючы з альбому Sperm 1993 году) і гурт Fleischmann.

Тыповыя прадстаўнікі: ASP, Der Bote, Die Apokalyptischen Reiter, die!, Eisbrecher, Eisenherz, Fleischmann, Hanzel und Gretyl, Heldmaschine, In Extremo, Joachim Witt, Knorkator, L'Âme Immortelle, Letzte Instanz, Maerzfeld, Megaherz, Omega Lithium, Oomph!, Ost+Front, Raubtier, Rammstein, Ruoska, Stahlhammer, Stahlmann, Tanzwut, Treibhaus, Umbra et Imago, Üebermutter, Unheilig.