New Line Cinema

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
New Line Cinema Productions Inc.
Тып Даччынае таварыства кампаніі Warner Bros.
Заснаваная 1967
Матчына кампанія Warner Bros. Entertainment, Inc.
Афіцыйны сайт www.newline.com

«New Line Cinema» (бел. новая лінія кіно) — адна з найбуйнейшых амэрыканскіх кінакампаніяў. Заснавальнікі — Робэрт Шэй і Майкл Лін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утворана ў 1967 годзе Робэртам Шэем, якому на той момант было 27 гадоў. Спачатку кампанія займалася распаўсюджаньнем замежнах фільмаў ды стужак у жанры артгаўз сярод студэнцкіх гарадкоў у ЗША. Адным зь першых посьпехаў кампаніі быў распаўсюд прапагандысцкага фільму супраць марыхуаны «Касяковая бязглузьдзіца» (анг. Reefer Madness), які меў вялікі посьпех напачатку 1970-х. У 1976 годзе кампанія ўпершыню прафінансавала здымкі паўнамэтражнага фільму «Каскадэры» (анг. Stunts). Яшчэ тры фільмы былі прафінансаваныя ў 1981 ды 1983 годзе. Першай камэрцыйна пасьпяховай франшызай кампаніі стаў фільм «Кашмар на вуліцы вязаў» (1984). У 1994 годзе кампанія спачатку была прададзеная канцэрну Turner Broadcasting System, а ў 1996 годзе стала даччынай структурай мэдыя-карпарацыі «Time Warner». Уключае падразьдзяленні па тэатральным пракаце, збыце, хатнім відэа і аддзяленьне, якое спэцыялізуецца на незалежным кіно і носіць назву «Picturehouse». Кампанія датычная да выпуску кінатрылёгіі «Ўладар пярсьцёнкаў», сэрыі фільмаў «Остын Паўэрз», «Блэйд», «Пункт прызначэньня», «Тупы і яшчэ тупей», «Кашмар на вуліцы Вязаў», «Круцельства», «Сьмяротная Бітва».

Часам жартам «New Line Cinema» завуць «Домам, які пабудаваў Фрэдзі» з-за фільму, які зрабіў студыю знакамітай — «Кашмар на вуліцы Вязаў»[1].

У 2008 годзе кампанія была паглынута «Warner Brothers» з-за фінансавых праблемаў[2]. «New Line Cinema» спэцыялізавалася на фантастычным кіно і стужках з шырокамаштабнымі візуальнымі эфэктамі.

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Фільмы, выпушчаныя «New Line Cinema»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nightmare on Elm Street. DVD Revire. Праверана 18 кастрычніка 2014 г. Архіўная копія ад 13 кастрычніка 1999 г.
  2. ^ Браты Ўорнэр паглынулі «Уладара пярсьцёнкаў». РБК daily. Праверана 18 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • New Line Cinema IMDb Праверана 18 кастрычніка 2014 г.