No Time to Chill

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
No Time to Chill
Альбом Scooter
Выдадзены 20 ліпеня 1998
Жанр гард-гаўс, транс, электра, поп
Працягласьць 46:23
Выдавец The Loop!
Прадусар Эйч Пі Бакстэр, Рык Джэй Джордан, Фэрыс Бюлер, Аксэль Кун, Енс Тэле
Храналёгія Scooter
Rough and Tough and Dangerous — The Singles 94/98
(1997)
No Time to Chill
(1998)
Back to the Heavyweight Jam
(1999)

No Time to Chill (з анг. «Няма часу расслабляцца») — пяты студыйны альбом нямецкага гурту Scooter, які выйшаў 20 ліпеня 1998 году. Гэта іхні першы альбом у новым складзе, калі аднаго з заснавальнікаў гурту Фэрыса Бюлера зьмяніў Аксэль Кун, таму самі ўдзельнікі назвалі гэтую падзею «пачаткам другой главы».

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэлёдыя «How Much Is The Fish» у арыгінале зьяўляецца брэтонскай народнай песьняй «Son ar ghistr», папулярызаваная ў 1970 г. брэтонскім сьпеваком Аланам Стывэлам. У 1976 годзе, пад назвай «Zeven dagen lang» яе выканаў нідэрляндзкі гурт Bots[1], а ў Нямеччыне яна вядома як «Was wollen wir trinken».

У «We Are The Greatest» выкарыстаны мэлёдыі «Street Dance» амэрыканскага гурту Break Machine і «Don’t Stop The Rock» гурту Freestyle[2]. «I Was Made for Lovin’ You» зьяўляецца кавэр-вэрсіяй аднайменнай песьні амэрыканскага рок-гурту KISS[3]. «Eyes Without A Face» — кавэр-вэрсія песьні Білі Айдэла.

«Expecting More From Ratty» («Чакаючы большага ад Ratty») згадвае іншы музычны праект з удзелам удзельнікаў Scooter — Ratty.

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Last Warning − 0:56
  2. How Much Is The Fish? − 3:46
  3. We Are The Greatest − 5:08
  4. Call Me Mañana − 3:56
  5. Don't Stop − 3:42
  6. I Was Made for Lovin’ You − 3:34
  7. Frequent Traveller − 3:38
  8. Eyes Without A Face − 3:19
  9. Hands Up! − 4:08
  10. Everything's Borrowed − 5:15
  11. Expecting More From Ratty − 4:12
  12. Time And Space − 4:49

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]