Nokia Lumia 820

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Nokia Lumia 820
Lumia 820.jpg
Вытворца Nokia (Фінляндыя)
Дыяпазоны частасьцяў GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900; W-CDMA 850/900/1700/1900/2100; LTE 700/800/850/900/1700/1800/1900/2100/2600
Тып корпусу Пліта
Вага 160 грамаў
Памер 124×69×10 мм
Фотакамэра 8 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне
Інтэрфэйсы Зносіны блізкага поля (NFC), Bluetooth 4.0, Wi-Fi, 802.11a/b/g/n

Nokia Lumia 820 (па-фінску: Lumiсьнег) — смартфон, выпушчаны Nokia для Windows Phone 8 у лістападзе 2012 году замест ранейшага Nokia Lumia 800. Апэрацыйная сыстэма WP8 мае беларускамоўны інтэрфэйс. Зьяўляецца першым тэлефонам Нокіа пад WP8 з разьёмам для мікракартаў памяці. Зарада акумулятара стае на 7 гадзінаў размоваў або на 10 дзён і 20 гадз. чаканьня (гадз. размовы = суткі і 13 гадз. чаканьня або 39 хвіл. размовы = суткі чаканьня). Паказьнік паглынаньня выпраменьваньня (SAR) ад тэлефона складаў 0,94 ват/кг[1].

Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дотыкавы экран з дыяганальлю 4,3 цалі і актыўнай матрыцай на арганічных сьветладыёдах (AMOLED) меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (217 пкс/цаля). Сховішча складала 8 гігабайтаў з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 1024 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 1080 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двух'ядравы працэсар MSM8960 мае частасьць 1,5 гігагэрца. Тэлефон прадаецца з бяздротавай падзарадкай. Корпус прапаноўваўся ў адным з 7 адценьняўбелы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны, чырвоны або шэры[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Удзельны каэфіцыент паглынаньня для Нокіа 820 (RM-825) // Нокіа Праверана 6 чэрвеня 2013 г.
  2. ^ Nokia Lumia 820 // Майкрасофт Праверана 6 чэрвеня 2013 г.