Nosferatu: The Wrath of Malachi

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Nosferatu: The Wrath of Malachi
Дата выпуску 21 кастрычніка 2003
Жанр шутэр ад першай асобы[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік Idol FX
Выдавец iGames Publishing
Мова інтэрфэйсу ангельская мова[1]
Тэхнічныя дэталі
Плятформа Microsoft Windows
Рэжым Адзіночная гульня
Век. абмежаваньні ESRB: Mature (M)
Носьбіт CD
Кіраваньне Клявіятура і кампутарная мыш
Афіцыйны сайт

Nosferatu: The Wrath of Malachi — шутэр ад першай асобы ў жанры survival horror, распрацаваны кампаніяй Idol FX і выдадзены ў 2003 годзе кампаніяй iGames Publishing.

Гэймплэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку гульні ігрок ня мае ўяўленьня аб адбыўшыхся падзеях і толькі адчувае, што штосьці суцэльна пайшло ня так. Яго першаснай зброяй зьяўяляюцца кулакі і шпага. Мэтай гульні зьяўляецца выратаваньне ўсіх чальцоў сям’і пратаганіста цягам дзьвюх гадзінаў[2]. Гэтыя родзічы памірацьмуць, у выпадку, калі іх своечасова ня выратуе галоўны герой, так што ігрок мусіць сьпяшацца. Нутраная частка замка выпадкова генэруецца напачатку новае гульні.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюжэт гульні зьяўляецца вэрсіяй «Дракулы» Брэма Стокера з уплывам «Насфэрату» Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў. Галоўны герой вандруе па Трансыльваніі пасьля паразы ў мечным спаборніцтве ў Швэцыі. Пратаганіст, па імені Джэймз, едзе на вясельле да сваёй сястры. Але калі ён прыбывае ў свой замак, штосьці становіцца падазроным. Ён выяўляе, што будучы муж яго сястры вампір, які трымае ўсю яго сям’ю ў турэмным зьняволеньні. Цяпер Джэймз мусіць выратаваць іх пакуль яшчэ не зусім позна.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Steam — 2003.
  2. ^ Todd, Brett (2003-19-29). "Nosferatu: The Wrath of Malachi Review". GameSpot. Праверана 2009-02-07.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]