P.O.D.

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
P.O.D.

P.O.D. у 2008 годзе, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША
Інфармацыя
Гады1992-зараз
АдкульСьцяг ЗША Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША
Моваангельская
Жанр(ы)альтэрнатыўны мэтал, ню-мэтал, рэп-мэтал, хрысьціянскі мэтал
ВыдавецRescue Records (1994–1998)
Atlantic Records (1998–2006)
Columbia Records (ад 2007)
Зьвязаныя праектыThe Accident Experiment, Living Sacrifice
УдзельнікіСані Сандавал, Ноц Бэрнарда, Тра Дэніэлз, Маркас К'юрэл
Былыя ўдзельнікіДжэйсан Трабі, Гэйб Партыльё
payableondeath.com

P.O.D. — хрысьціянскі рок-гурт з горада Сан-Дыега, Каліфорнія[1]. Працуе ў стылях альтэрнатыўны мэтал і ню-мэтал. Адзін з самых пасяпяховых хрысьціянскіх рок-гуртоў цяперашняга часу, неаднаразова намінаваны на прэмію Грэмі.

Назоў групы — абрэвіятура ад «Payable On Death» (па-беларуску: Аплаціць Пасьмяротна). «Payable on Death» — банкаўскі тэрмін: калі хто-небудзь памірае, то ўсё яго абавязкі пераходзяць да пераеміка гэтага чалавека ў спадчыну. Самі музыкі зьяўляюцца хрысьціянамі і ўкладваюць у назоў той сэнс, што ў адпаведнасьці з канонамі хрысьціянства за грахі чалавека сваёй сьмерцю заплаціў Ісус Хрыстос.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя чатыры альбомы гурт выдаў на ўласным лэйбле Rescue Records. Ад 1998 году альбомы гурту пачынае выдаваць лэйбл Atlantic Records. Першы камэрцыйна пасьпяховы альбом The Fundamental Elements Of Southtown быў спрадусаваны Говардам Бэнсанам (па-ангельску: Howard Benson) і выпушчаны ў 1999 годзе. Паводле колькасьці прададзеных экземпляраў альбом стаў платынавым у ЗША. Галоўнымі гітамі гэтага альбому сталі «Southtown» ды «Rock The Party» («Off The Hook»), якая займела посьпех на дыскатэках. У 2000 годзе часопіс «Rolling Stone» уключыў удзельнікаў гурту ў сьпіс «Людзей году».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Live альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампіляцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэма і EP[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя гурту P.O.D.(недаступная спасылка) на Allmusic

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]