PA md. 1986

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Pușcă Automată model 1986

PA md. 86 з падрульным ґранатамётам AG-40.
Тып аўтамат
Краіна паходжаньня Румынія
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1986 — дагэтуль
Выкарыстаньне Краіны-эксплюатанты
Войны Міратворчыя місіі ў Босьніі, Косаве, Іраке й Аўґаністане.
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Romtechnica
Дата стварэньня 1986 рок
Вытворца ROMARM
Вытворчасьць 1986 — дагэтуль
Мадыфікацыі гл. Варыянты й мадэрнізацыі
Характарыстыкі
Вага 3,69 кґ
Даўжыня (з разгорнутым / згорнутым прыкладам)
943 / 748 мм
Даўжыня ствала 432 мм

Патрон 5,45×39 мм
Калібр 5,45 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых ґазаў, паваротная засаўка
Хуткастрэльнасьць ~700 стр/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
880 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
1000 мм
Від боясілкаваньня скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў
Прыцэл адкрыты

Pușcă Automată model 1986 (па-беларуску: Аўтамат узору 1986 року) — аўтамат калібру 5,45 мм, што вырабляецца ў Куджыры кампаніяю ROMARM і быў прыняты на ўзбраеньне сухапутнымі войскамі Румыніі. Экспартнаю назваю ёсьць AIMS-74[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як СССР абраў набой 5,45×39 мм у якасьці асноўнага, ён заклікаў іншыя краіны Варшаўскае дамовы рушыць прыкладу.

У сярэдзіне 1980-х Румынія вырашыла зьмяніць калібр, але было вырашана што новая вінтоўка мае распрацоўвацца незалежна і ня будзе клёнам савецкага АК-74. Такім чынам PA md. 86 мае некалькі анахранічных элемэнтаў ад АКМ, якія можна было заўважыць толькі на прататыпах АК-74.

Апісаньне канструкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самаю лёгка пазнавальнаю часткаю з-пад АКМ ёсьць дызайн ґазабава блёку (45 ґрадусаў супраць 90 ґрадусаў). Між іншым, хаця ґазавы блёк чыста з-пад АКМ, ґазавая камора ў рулі зьмянілася на 90-ґрадусавую каб зьменшыць зрух кулі (праблема, што існавала з раньнімі АК-74 з 45-ґрадуснымі ґазавымі блёкамі). Гэта значыць, што румынскі PA md. 86 мае ґазавы порт з падвойным кутом, што робіць чыстку ґазавае каморы значна цяжэйшаю.

Дызайн мае выгнутую дагары дзяржальню засаўкі, мэталічны прыклад (ґрунтуецца на ўсходненямецкім дызайне, але зрушаны крыху налева) ды традыцыйную вертыкальную дзяржальню. PA md. 86 ужывае лямінаваную драўніну цаўя й бакелітавую пісталетную дзяржальню і рульную накладку. Ні адзін з кампанэнтаў ня мае палімэрных аналяґаў.

Падрульны ґранатамёт AG-40 можа быць далучаны як цаўё пасьля здыманьня стандартнага. Лязэры/ліхтарыкі таксама могуць мацавацца да рулі двума спосабамі. Вінтоўка ёсьць адною зь нешматлікіх аўтаматаў тыпу АК што мае опцыю стральбы сэрыяю з 3 стрэлаў. Маркаваньні перамыкача йдуць такім чынам зьверху да нізу: ∞, 1, 3. Ужываюцца толькі рабрыстыя сталёвыя набойнікі.

Баявыя дайвэры ўжываюць вэрсію з прамым цаўём, бо пярэдні захоп лічыцца грувасткім для амфібійных апэрацыяў.

Варыянты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карабіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе рэдка бачаная вэрсія з кароткаю руляю пад назваю PM md. 94 (Пісталет-кулямёт узору 1994 року), дзе мушка разьмешчаная на ґазавай трубцы, якая была скарочаная. Гэтая вэрсія ўжывае стандартнае лямінатнае драўлянае цаўё.[2]

Цывільныя вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэраг цывільных вэрсіяў аўтамата пад набой 5,45×39 мм улучае: Romak 992, Romak 2, Intrac Mk II, CUR-2, WUM-2, SAR 2 і WASR 2. WASR 2, у адрозьненьне ад папярэдніх вэрсіяў, ня мае западзінаў на рульнай скрынцы.

Ручны кулямёт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

PA md. 93 ёсьць ручным кулямётам, зробленым на ґрунце PA md. 86. Ён мае доўгі ўзмоцнены прымач, дзяржальню для пераноскі ды сошку. Раньняя вэрсія мела аднолькавую з 7.62 mm md. 64 ґрупу кіраваньня агнём — "Засьцерагальнік – Аўтаматычны агонь – Адзінкавы агонь". Сучасная вэрсія ўжывае ґрупу тыпу "Засьцерагальнік – Аўтаматычны агонь – Адзінкавы агонь – Сэрыя з 3 стрэлаў".

Краіны-эксплюатанты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • PA md. 1986сховішча мультымэдыйных матэрыялаў