Parkrun

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Parkrun — штотыднёвыя, бясплатныя прабежкі з памерам часу на дыстанцыі 5 км, якія ладзіцца ў некалькіх краінах кожную суботу ранкам[1].

Гісторыя праекту пачынаецца ў 2004 годзе ў Бушы-Парк у Тэдынгтане[1]. У 2014 годзе прабежкі ладзяцца ў шматлікіх гарадох[2] у 12 дзяржавах[3]. Усе прабежкі арганізоўваюцца мясцовымі арганізацыямі[1].

Удзельнікі запісваюцца толькі адзін раз да сыстэмы, пасьля чаго яны могуць удзельнічаць у кожнай абранай сабою прабежцы. Акрамя аднаразовай рэгістрацыі, фармальныя працэдуры адсутнічаюць, у тым ліку — ніякіх аплатаў[1]. Вынікі кожны ўдзельнік атрымлівае на электронную пошту, таксама можна іх пабачыць на старонках арганізатараў[1].

У Беларусі праект ня дзейнічае. Бліжэйшыя адбываюцца ў Аўгустове, Беластоку ды ў Маскве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Overview // parkrun.com  (анг.)
  2. ^ Attendance records // parkrun.com  (анг.)
  3. ^ Countries // parkrun.com  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]