Playing the Angel

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Playing the Angel
Альбом Depeche Mode
Выдадзены 17 кастрычніка 2005
Запісаны 2005
Жанр сынці-поп, альтэрнатыўная танцавальная музыка, індастрыял-рок
Працягласьць 52:12
Выдавец Mute
Прадусар Бэн Гілер
Храналёгія Depeche Mode
Exciter
(2001)
Playing the Angel
(2005)
Sounds of the Universe
(2009)

Playing the Angel — адзіннаццаты альбом Depeche Mode выдадзены 17 кастрычніка 2005 году. Гэта першы альбом, на якім сярод аўтараў прысутнічае Дэйвід Гаан — тры песьні («I Want It All», «Suffer Well» і «Nothing’s Impossible») былі напісаны асноўным вакалістам гурту. Альбом лічыцца больш арганічным з-за выкарыстаньня ў большай ступені аналягавых сынтазатараў, замест лічбавых. У сярэдзіне ліпеня ў Інтэрнэт патрапіла няскончаная вэрсія відэакліпу да кампазыцыі «Precious». Лічыцца, што кліп быў выкрадзены з сайту студыі здымаўшай відэа. Акрамя тых песень, што выдадзеныя ў альбоме, таксама плянавалася ўключыць кампазыцыі «Everything» і «Martyr».

Альбом існуе як у звычайным CD фармаце, так і ў спэцыяльнай SACD/DVD вэрсіі, каторая ўключае альбом на гібрыдным шматканальным SACD у якасьці асноўнай кружэлкі і бонусавы DVD з эксклюзіўным студыйным выкананьнем песьні «Clean» (з альбома Violator), відэакліп «Precious», фотагалерэю і 5.1-канальны варыянт альбому для праслухоўваньня на звычайным DVD-плэеры (не DVD-Audio).

У падтрымку свайго альбому гуртом Depeche Mode у 20052006 гадох было праведзена турнэ пад назвай «Touring the Angel».

Сьпіс кампазіцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Працягласьць
1. «A Pain That I’m Used To»   4:11
2. «John The Revelator»   3:42
3. «Suffer Well»   3:49
4. «The Sinner In Me»   4:56
5. «Precious»   4:10
6. «Macro»   4:03
7. «I Want It All»   6:09
8. «Nothing’s Impossible»   4:21
9. «Introspectre»   1:42
10. «Damaged People»   3:29
11. «Lilian»   4:49
12. «The Darkest Star»   6:55
52:12

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Precious»
  2. «A Pain That I'm Used To»
  3. «Suffer Well»
  4. «John the Revelator / Lilian»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]