Please Please Me

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Please Please Me
Альбом The Beatles
Выдадзены 22 сакавіка 1963 (мона)
26 красавіка 1963 (стэрэа)
26 лютага 1987 (CD)
Жанр рок-н-рол · біг-біт
Працягласьць 32:45
Выдавец Parlophone
Прадусар Джордж Мартын
Храналёгія The Beatles
Please Please Me
(1963)
With the Beatles
(1963)

Please Please Me — дэбютны альбом гурту The Beatles. Дзесяць з чатырнаццаці песень былі запісаныя 11 лютага 1963 году — за адзін дзень. Да гэтага часу гурт існаваў ужо тры гады і пасьпеў даць мноства канцэртаў у розных клюбах Лівэрпулу і Гамбургу, таму музычнага матэрыялу было звыш дастаткова. Як і на ўсіх наступных альбомах, большасьць песень была напісана аўтарскім дуэтам — Джонам Ленанам і Полам Макартні.

Пазыцыя ў чартах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1-е месца ў Брытанскім чарце на працягу 30 тыдняў, пачынаючы з 11 траўня 1963 году.

Шырокую папулярнасьць атрымала песьня «Please Please Me», якая была выдадзена самотнікам і стала першай песьняй The Beatles, дасягнуўшай першага месца ў брытанскім сьпісе папулярнасьці. Таксама былі вельмі папулярнымі «I Saw Her Standing There» і «Love Me Do».

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтарамі ўсіх кампазыцыяў зьяўляюцца Джон Ленан і Пол Макартні, калі ня ўказана іншага.

Першы бок
НазваАўтар(ы) Працягласьць
1. «I Saw Her Standing There» («Я ўбачыў, як яна стаяла там»)  2:55
2. «Misery» («Няшчасьце»)  1:50
3. «Anna (Go to Him)» («Ганна (ідзі да яго)»)Артур Аляксандар 2:57
4. «Chains» («Ланцугі»)Джэры Гофін, Кэрал Кінг 2:26
5. «Boys» («Хлопцы»)Лютар Дыксан, Ўэс Фэрал 2:27
6. «Ask Me Why»» («Спытай мяне чаму»)  2:27
7. «Please Please Me» («Калі ласка, зрабі мне прыемна»)  2:03

Другі бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Love Me Do» («Кахай мяне») — 2:22
  2. «P.S. I Love You» («P.S. Я цябе кахаю») — 2:05
  3. «Baby It’s You» («Лялечка, гэта ты») (Бакарак/Дэйвід) — 2:38
  4. «Do You Want to Know a Secret» («Хочаш даведацца пра сакрэт?») — 1:59
  5. «A Taste of Honey» («Смак мёду») (Скот, Марлоў) — 2:05
  6. «There’s a Place» («Ёсьць месца») — 1:52
  7. «Twist and Shout» («Песьні-пляскі») (Мэдлі/Расэл) — 2:33

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]