Post tenebras lux

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяна Рэфармацыі ў Жэнэве

Post tenebras lux — лацінская фраза, перакладзеная як Пасьля цемры сьвятло або Post tenebras spero lucem (па-лацінску: Спадзяюся на сьвятло пасьля цемры) у вэрсіі Вульгаты (Ёў 17:12).

Фраза была прынята кальвінісцкім дэвізам, а пасьля дэвізам усяго Рэфармацтва, а таксама гораду Жэнэвы (Швайцарыя). Дэвіз выгравіраваны на Сьцяне Рэфарматараў у Жэнэве і на Помніку гугенотам у ПАР.

Фраза Post tenebras lux была дзяржаўным дэвізам Чылі, перш як яе замянілі на гішпанскі Por la razón o la fuerza (гішп. Правам або сілай). Таксама фраза зьяўляецца дэвізам амэрыканскага каледжу American International College у Спрынгфілдзе, адным з двух дэвізаў амэрыканскага каледжу Robert College у Стамбуле і дэвізам унівэрсытэту Externado de Colombia ў Багаце.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]