PzKpfw II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
PzKpfw II

Тып танка: Лёгкі танк
Краіна-вытворца: Трэці Райх
Гісторыя:
Войны і канфлікты: Другая сусьветная вайна
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: 1935—1942
Памеры:
Даўжыня, мм: 4810
Шырыня, м: 2223
Вышыня, м: 1990
Клірэнс, м: 345
Браня:
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 20-мм KwK 30
Боекамплект гарматы: 120
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 140
Хуткасьць па шашы, км/г: 40
Выявы ў Вікісховішчы

PzKpfw II (Panzerkampfwagen II, Sd Kfz 121) — лёгкі нямецкі танк часоў Другой сусьветнай вайны.

Распрацаваны ў 1937 годзе. У розных мадыфікацыях вырабляўся да 1942 году. Напачатку Другой сусьветнай вайны такія танкі складалі 38 адсоткаў танкавага парку Вэрмахту. У баях яны апынуліся слабей па ўзбраеньні і браняваньні практычна ўсіх танкаў аналягічнай клясы: польскіх 7ТР, францускіх R35 і H35, савецкіх Т-26 і БТ. Толькі ў 1942 годзе іх вывелі са складу танкавых палкоў і часткова выкарыстоўвалі або ў штурмавых артылерыйскіх брыгадах, або на другарадных участках фронта.

Машыны на базе Panzerkampfwagen II[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Marder II (Sd. Kfz. 132)
  • Marder II (Sd. Kfz. 131)
  • Wespe (Sd. Kfz. 124) — 105мм лёгкая палявая самаходная гаўбіца
  • Sturmpanzer II Bison — 150мм. SIG 33 самаходная гармата
  • Beobachtungswagen II Ausf C — паштовая/камандзірская бранемашына
  • Munitionsschlepper II — вайсковы цягач
  • PzKpfw (Flammpanzer) II Flamingo (Sd. Kfz. 122) (Ausf D/E) — агнямётны танк
  • Brueckenleger auf PzKpfw II Ausf b — лёгкі кабеляўкладчык (былі выраблены 1 ці 2 такія машыны ў 1939 годзе)
  • Panzerspahwagen II Ausf L Luchs — выведвальны танк
  • Schwimm Panzer II Ausf. A-C (20-мм гармата) — плывучы танк-амфібія
  • Bergepanzer II Ausf D/E — аднаўленчая машына
  • Ladungsleger II — перавозчык падрыўных зарадаў
  • Panzer Beobachtungswagen II — танк-наводчык артылерыі
  • Pioner-Kampfwagen II — інжынэрны танк
  • PzKpfw II Ausf A/B/C узброены 50-мм гарматай Pak 38 L/60
  • Feuerleitpanzer II — танк-карэктар агню

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

PzKpfw IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў