Słowo Ojczyste

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Słowo Ojczyste (па-беларуску: Роднае слова) — часопіс, які выдаецца ў Горадні на польскай мове грамадзкім аб’яднаннем «Польская Маці Школьная на Беларусі» («Polska Macierz Szkolna na Białorusi»).

Часопіс асьвятляе жыцьцё грамадзкага аб’яднаньня, дзейнасьць пэдагогаў і пляцовак, якія займаюцца навучаньнем польскай мове. Значнае месца аддаецца прапановам і матэрыялам па мэтодыцы навучаньня, парадам пэдагогам. Выданьне таксама зьмяшчае артыкулы па гісторыі, краязнаўству, літаратурных творах польскіх аўтараў, легендах і паданьнях.

На пачатак 2008 г. выдадзена больш за 90 нумароў часопіса. Галоўны рэдактар — Ірына Чарняк.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]