SAAB 90

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
SAAB 90
Агульныя зьвесткі
ВытворцаSaab Automobile
Гады вытворчасьці 1984—1987
Месца вытворчасьці Усікаўпункі
Зьнешні выгляд
Кляса кампакт
Кузаў 2-дзьвярное купэ
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік 2,0 л
Трансьмісія 4-хуткасная ручная
5-хуткасная ручная
Прывад
Габарыты
Колавая база 2459 мілімэтар
Даўжыня 4580 мілімэтар
Шырыня 1690 мілімэтар
Вышыня 1430 мілімэтар
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Saab 99
Падобныя Saab 99
Saab 900

SAAB 90 — двухдзьвярное купэ сярэдняй клясы швэдзкага вытворцы SAAB. Выпускаўся з 1984 па 1987 гады на заводзе фінскай кампаніі Valmet Automotive у горадзе Ўусікаўпункі. Было выраблена 25 378 аўтамабіляў. SAAB 90 ёсьць далейшае разьвіцьцё SAAB 99, па сутнасьці — ранейшая мадэль з новай задняй часткай кузава, аналягічнай двухдзьвярному SAAB 900.

У 1986 годзе быў праведзены лёгкі рэстайлінг. Мадэрнізацыі была падвергнутая падвеска й абноўлены экстэр’ер. Выпуск скончыўся ў верасьні 1987 году, бо карбюратарны рухавік, які мог працаваць на этыляваным бэнзіне, ня мог быць абсталяваны каталізатарам для выкананьня новых нормаў выкіду CO2.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

SAAB 90сховішча мультымэдыйных матэрыялаў