Спэцыфічны каэфіцыент паглынаньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «SAR»)

SAR (па-ангельску: Specific Absorption Rates — спэцыфічны каэфіцыент паглынаньня) — узровень выпраменьваньня, што вызначае энэргію электрамагнітнага поля, якая вылучаецца ў тканінах цела чалавека за адну сэкунду.

Дадзеным паказчыкам, у прыватнасьці, вымяраюць велічыню шкоднага ўзьдзеяньня мабільных тэлефонаў на чалавека.

Адзінкай вымярэньня SAR зьяўляецца ват на кіляграм.

  • У Эўропе дапушчальнае значэньне выпраменьваньня складае 2 Вт/кг для 10 грамаў тканін.
  • У ЗША выкарыстоўваецца іншая сыстэма вымярэньняў — фэдэральная камісія па сувязі (FCC) сэртыфікуе толькі тыя мабільныя апараты, SAR якіх не перавышае 1,6 Вт/кг для 1 грама тканін.
  • У Расеі свая сыстэма вымярэньня выпраменьванай магутнасьці — у ватах на квадратны сантымэтар.

Формулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельны каэфіцыент паглынаньня вылічаецца:

  1. Сіла поля ў тканінах:
  2. Шчыльнасьць току ў тканінах:
  3. Падвышэньне тэмпэратуры ў тканінах:

дзе:

E ... Электрычнае поле у V/m
J .... Шчыльнасьць току [A/], выкліканая электрычным і магнітным палямі.
(лімітавыя мяжа для адмыслоўцаў, напрыклад 10 мА/м². У нармальных людзей 2 10 мА/м².)
ρ ... Шчыльнасьць чалавечых тканін у kg/
σ ...электрычная праводнасьць чалавечых тканін у S/m
ci ...цеплаёмістасьць чалавечых тканін у J/(kg K)
dT/dt... часавая вытворная тэмпэратуры чалавечых тканін у K/s

Рэкамэндацыі для карыстача[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэба адзначыць, што значэньне SAR вызначаецца пры працы тэлефона на максымальнай магутнасьці. На практыцы магутнасьць перадатчыка тэлефона залежыць ад пэўных умоў, пры гэтым, як правіла, чым лепш якасьць сувязі ў кропцы месцазнаходжаньня абанэнта, тым менш магутнасьць. Хоць у рэчаіснасьці ўзровень магутнасьці перадатчыка на мабільным тэлефоне кіруецца з базавай станцыі GSM. Дыяпазон рэгуляваньня пікавай магутнасьці ў GSM-тэлефонах — прыкладна ад 2 Вт да 20 мВт (ад 33 dBm да 5 dBm — GSM900, ад 30 dBm да 0 dBm — GSM1800 з крокам у 2 dB) — г. зн. розьніца паміж максымальнай і мінімальнай магутнасьцю каля ста разоў. У тэлефонах CDMA таксама выкарыстоўваецца аналягічная сыстэма рэгуляваньня магутнасьці. Таму пры карыстаньні мабільным тэлефонам варта выконваць некалькі простых правіл, якія дазволяць зьвесьці магутнасьць перадатчыка тэлефона да мінімальна магчымаму ў кожным пэўным месцы значэньню:

  1. Трымаць тэлефон пры гутарцы варта так, каб не засланяць антэну рукой. У тэлефонах з убудаванай антэнай, як правіла, не варта дакранацца рукой верхняй траціны корпуса.
  2. Пры гутарцы з памяшканьня (акрамя буйных гандлёвых цэнтраў, вакзалаў і т. д., дзе апэратары сувязі могуць усталёўваць лякальныя базавыя станцыі) па магчымасьці варта падыходзіць да акна.
  3. Знаходзячыся ў зоне няўпэўненага або параўнальна слабога прыёму (меней паловы шкалы на тэлефоне), варта зьвесьці працягласьць гутарак да мінімуму, па магчымасьці замяняць галасавыя зносіны на SMS.
  4. Калі прыходзіцца часта тэлефанаваць з аўтамабіля, усталюеце выносную аўтамабільную антэну. Мэталічны корпус легкавога аўтамабіля значна пагаршае ўмовы для перадачы сыгналу ад тэлефона да базавых станцыяў, таму магутнасьць узрастае.
  5. У момант усталяваньня злучэньня GSM-тэлефоны звычайна працуюць на большай магутнасьці, чым падчас гутаркі, таму пры выходным званку варта падносіць трубку да вуха толькі празь некалькі сэкунд пасьля набору нумара (момант усталяваньня злучэньня ў большасьці тэлефонаў можна вызначыць па індыкацыі на дысплеі).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]