SMOK

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

SMOK (скарачэньне ад польск. Studencka Międzyuczelniana Organizacja Kresowiaków) — студэнцкая міжунівэрсытэцкая арганізацыя крэсавікоў. У склад таварыства ўваходзяць палякі з розных краінаў былога ўсходняга лягеру, а менавіта зь Летувы, Беларусі, Украіны, Казахстану, Узбэкістану, Малдовы, Баўгарыі, Расеі, Польшчы, Румыніі й іншых.

Таварыства заснаванае навуковым супрацоўнікам Інстытуту сацыялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту д-рам Робэртам Вышынскім. Мае аддзяленьні ў Любліне, Лодзі, Кракаве, Гданьску, Ольштыне і Калішы. У цяперашні час налічвае каля 300 асобаў.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • рэпрэзэнтацыя і інтэграцыя палянійных студэнтаў;
  • аказаньне ім дапамогі і падтрымкі;
  • інфармаваньне пра датычныя іх справы, правы і абавязкі;
  • арганізацыя разнастайных імпрэзаў, курсаў і вышкалаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]