Sinking Island

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sinking Island
Дата выпуску 2007
Жанр квэст
Стваральнікі
Распрацоўнік White Birds Productions
Выдаўцы Microids[d]
Мова інтэрфэйсу ангельская мова[2], француская мова[2], італьянская мова[2], расейская мова[2] і нямецкая[2]
Дызайнэр Бэнуа Сокаль
Тэхнічныя дэталі
Плятформа Nintendo DS
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня[d][2]
Носьбіт DVD і лічбавы распаўсюд[d]
Кіраваньне клявіятура кампутара[d]

Sinking Islandкампутарная гульня ў жанры прыгодніцкай гульні (квэсту), створаная на сюжэт Бэнуа Сокаля кампаніяй White Birds Productions у 2007 годзе.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэспэктабэльны гатэль, разьмешчаны на выдатным каралавым востраве. Тут праводзяць час багатыя і вельмі багатыя людзі. Здаецца, што сама прырода засьцерагае гэтае месца ад усякага роду здарэньняў. Але ўсё зьмяняецца ў адзін момант. Гаспадар гатэля знойдзены мёртвым, а востраў раптоўна пачынае сыходзіць пад ваду. У гульца ёсьць усяго 72 гадзіны, каб расьсьледаваць загадкавае забойства і пасьпець выратаваць сваё жыцьцё. Час працуе супраць гульца. Варта замарудзіцца — і частка выспы сыдзе пад ваду, разам з усімі доказамі.

Гульнёвы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёсьць два варыянты праходжаньня гульні: з абмежаваньнем па часе, альбо безь яго. Пры праходжаньні з абмежаваньнем, па заканчэньні адпушчанага тэрміну на расьсьледаваньне, востраў пачне апускацца ў ваду.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]