Skylė

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Skylė
300
«Skylė» ў 2008 року
Інфармацыя
Гадыз 1991
АдкульСьцяг Летувы Вільня
Жанр(ы)рок, панк-рок, нэафолк, арт-рок
ВыдавецVia Artis
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі
  • Віктарас Кубайтыс
  • Дарыюс Станкявічус
  • Крысьціна Гуданітэ
  • Вітаўтас Дзякшніс
  • Робэртас Жукас
  • Ягле Мішкінянэ
  • Гядрэ Данітэ
  • Дайнюс Юцюс
  • Арунас Пятроніс
  • Томас Раманчунас
  • Гядымінас Якутыс
  • Гядымінас Андрышкявічус
  • Ёнас Крывіцкас
  • Скірмантас Кунявічус
http://www.skyle.lt/

Skylė («дзірка/прорва») — летувіскі гурт зь Вільні, створаны ў 1991 року. Стыль гурту характарызуецца як гард-рок з элемэнтамі нэафолку, сьпеўнай паэзіі, панк- і арт-року ды іншых стыляў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Skylė» быў утвораны ўвосені 1991 року студэнтамі, якія гралі рознабаковую музыку ад панк-року да фолк- і арт-року.

З 1995 «Skylė» пачаў супрацоўніцтва з тэатрам лялек, вагню і музыкі «Miraklis», для двух выступаў якога яны запісалі музычнае суправаджэньне. У 1997 року да гурту далучылася таленавітая сьпявачка Айстэ Сьмілгевічутэ, якая прадстаўляла Летуву на Эўрабачаньні-1999[1]. Зь ейным прыходам музыка і тэксты «Skylė» набылі выразны балтыйскі ўхіл.

Запісаны ў 2000 року альбом «Babilonas» стаў адным з самых пасьпяховых у гісторыі «Skylė».

У першай палове 2000-х Рокас Радзявічус заняўся рознымі пэрсанальнымі праектамі і прадстаўленьнямі, таму гурт мала канцэртаваў. Увосені 2005 року абноўлены склад «Skylė» прадставіў новую канцэртную праграму і пачаў падрыхтоўку новага альбому «Povandeninės kronikos» (бел. Падводныя хронікі), выдадзенага ў 2007 року.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Žydinčių moterų džiaugsmas» (1993, кампакт-касэта)
  • «Periklių giesmės» (1994, кампакт-касэта)
  • «Kubatūrinė radiacija» (1994, кампакт-касэта)
  • «1 + 1 = 1» (1995, кампакт-касэта)
  • «Šv. Stepono 7» (1996, кампакт-касэта)
  • «Saulės kelionė» (1996, кампакт-касэта)
  • «Lukiškių pieva» (1996, кампакт-касэта)
  • «Geriausios dainos 1991—1997» (1998, CD)
  • «Žmogus ir Aušrinė» (1999, кампакт-касэта і CD)
  • «Babilonas» (2000, кампакт-касэта і CD)
  • «Vilniaus Legendos» (2001, CD)
  • «Jūratė ir Kastytis» (2002, CD/DVD)
  • «Povandeninės kronikos» (2007, CD/DVD)
  • «Lukiškių pieva» (2008, CD) — перавыданьне альбому 1996 року
  • «Koncertas Šv. Kotrynos bažnyčioje» (2009, DVD) — відэазапіс з канцэрту ў віленскім касьцёле сьвятой Кацярыны(lt)
  • Дэманстрацыйная вэрсія зь дзьвюх песень (2009, CD) — самотнік перад выхадам поўнага альбому «Broliai»
  • «Sapnų trofėjai» (2009, CD)
  • «Broliai» (2010, CD)
  • «Broliai» (2011, DVD)
  • «Vilko Vartai» (2015, CD)
  • «Dūšelės» (2016, 2CD)

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lithuania 1999 (анг.) ESC-History Праверана 17 траўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]