Stasi

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Stasi
Вокладка альбому Stasi. Neuro Dubel. 2007
Альбом Neuro Dubel
Выдадзены 2007
Жанр рок
Працягласьць 72:30
Выдавец West Records
Храналёгія Neuro Dubel
Tanki
(2004)
Stasi
(2007)
Афтары правды
(2010)

Stasi — альбом беларускага гурта Neuro Dubel, запісаны ў 2007 годзе[1]. Гурт запісаў 26 трэкаў: зь іх 7 вершаў і 19 песьняў. У адрозьненьне ад папярэдняга дыску, у гэты ўвайшлі колькі песень па-расейску, але беларускамоўных усё адно большасьць — 12, яшчэ адна песьня дзьвюхмоўная. Музыка на альбоме шчэ больш цяжкая, даволі шмат ненарматыўнай лексыкі. Арыгінальны дыск зьмяшчае таксама кліп на песьню «Край». Альбом запісаны на студыях ТДА «МеццаФортэ» і ТА «Осмос».

Сяргей Ясючэня, дырэктар «West Records», аргумэнтуя пашырэньне каталёгу кампаніі выпушчаным дыскам нарыканцы 2007 году, адзначыў, што яго лэйбл стараецца «адсочваць музычныя тэндэнцыі»[2]. Першы наклад дыскаў быў не завадзкой вытворчасьці, але на якасьць гэта не паўплывала.

Песьня «Свабода» ў 2009 годзе трапіла й на складанку «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New»[3].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Вітайце!»
  2. «Stasi»
  3. «Камбайнэрам»
  4. «Das Pisch»
  5. «Дедушка»
  6. «Стих про счастье»
  7. «Усама»
  8. «Стих про прописку»
  9. «Гадзіна»
  10. «Пить»
  11. «Стих про брифинг»
  12. «Сукі»
  13. «Згубіўся»
  14. «Стих про Саркази»
  15. «П…»
  16. «Трываю»
  17. «Стих про начальника»
  18. «Край» (помнік Тацьцяны Кукоўскай)
  19. «Кени»
  20. «Стих про народы»
  21. «У гіпсе!»
  22. «Черные глаза»
  23. «Стих про слабака»
  24. «Лучшая девушка»
  25. «Свабода»
  26. «Можно жить»

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праца над дыскам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Neuro Dubel — Stasi (CD, Album). DiscogsПраверана 2018-09-08 г. Архіўная копія ад 2018-09-04 г.
  2. ^ Артем Скопинов. (2007-12-30) West Records подводит итоги года (рас.). puls.by. Праверана 2020-02-19 г. Архіўная копія ад 2018-09-11 г.
  3. ^ Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] (бел.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.