Усеагульны службовы пералік тэрытарыяльнага дзяленьня краіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «TERYT»)

Усеагульны службовы пералік тэрытарыяльнага дзяленьня краіны (УСПТДК; польск. Krajowy Rejestr Urzędowy Podziału Terytorialnego Kraju (TERYT)[1]) — афіцыйны дзяржаўны рэестар тэрытарыяльнага дзяленьня ў Польшчы, які знаходзіцца ў вядзеньні Галоўнай статыстычнай управы Польшчы(pl).

Быў уведзены распараджэньнем Рады міністраў Польшчы ад 25 сьнежня 1998 року, апублікаваным у Весьніку законаў(pl) № 157 п. 1031[2]. Утрымлівае сыстэмы:

  • ідэнтыфікатараў і назваў адзінак адміністрацыйнага дзяленьня TERC10;
  • ідэнтыфікатараў і назваў мясцовасьцяў SIMC10;
  • статыстычных раёнаў і рэгістрацыйных акруг BREC10;
  • адраснай ідэнтыфікацыі вуліцаў, нерухомасьці, будынкаў і кватэраў NOBC10.

Ідэнтыфікатары рэестру служаць абавязковым стандартам тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі для ўправаў, якія вядуць дзяржаўныя рэестры, ужываюцца ў дзяржаўнай статыстыцы, а таксама даюць магчымасьць інтэграцыі дадзеных.

Рэестар ёсьць публічным. Зьвесткі зь яго падаюць ваяводзкія статыстычныя ўправы і ГСУ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]