URL

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Уніфіка́ваны ляка́тар рэсу́рсаў (па-ангельску: Uniform Resource Locator, URL) — стандартызаваны адрэс пэўнага рэсурсу (такога як дакумант, ці выява) у інтэрнэце. Прыдуманы Цімам Бэрнэрсам-Лі для выкарыстаньня ў WWW, сучасныя формы апісваюцца ў RFC 3986. Уключае ў сябе назву пратаколу доступу (HTTP, FTP, telnet, gopher ды інш.) і, уласна, шлях да рэсурсу, фармат якога залежыць ад схемы доступу:

 <пратакол>://<сэрвер>[:<порт>][/<шлях>][/<файл>[#<разьдзел>]

Для папулярных, добра вядомых, пратаколаў, нумар порту можа не прыводзіцца, тады выкарыстоўваецца стандартны порт (напрыклад, порт нумар 80 для HTTP).