Valorant

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Valorant
Дата выпуску 2020
Дата анансаваньня 30 сакавіка 2020[1]
Апошняя вэрсія
Жанр Трохмерны шутэр з выглядам ад першае асобы
Стваральнікі
Распрацоўнік Riot Games
Выдавец Riot Games
Мова інтэрфэйсу расейская мова, француская мова, гішпанская мова, партугальская, польская мова, карэйская мова, кітайская мова, японская мова, турэцкая мова, ангельская мова, арабская мова, нямецкая і лацінаамэрыканская гішпанская мова[d]
Мастак Мобі Франкэ
Тэхнічныя дэталі
Рухавік Unreal Engine
Плятформа Windows
Рэжым шматкарыстальніцкі
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d]
Кіраваньне клявіятура, мыш або ґеймпад
https://valorantcompetitive.com Афіцыйны сайт
Valorant у Вікісховішчы

Valorant (стылізавана як VALORANT) — надыходзячая бескаштоўная кампутарная шматкарыстальніцкая гульня, што распрацоўваецца й выдаецца кампаніяю Riot Games. Упершыню была анансаваная пад назваю Project A у кастрычніку 2019. Выданьне заплянаванае на плятформу Windows улетку 2020. 7 красавіка 2020 была запушчаная зачыненая бэта.

Ґеймплэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Valorant ё камандным тактычным шутэрам, прадстаўленым у блізкай будучыні[3][4][5][6]. Гульцы бяруць на сябе кіраваньне аґентамі, што паходзяць з мностваў краінаў ды культураў усяго сьвецу[6]. У галоўным гульнявым рэжыме гульцы далучаюцца да каманды абароны або атакі, па пяць гульцоў у кожнай. Аґенты маюць унікальныя здольнасьці і ўжываюць эканамічную сыстэму каб набываць здольнасьці ды зброю.

Агенты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час у Valorant вядомы дзесяць агентаў.

Агенты ўключаюць[7]:

  • Phoenix, д’ябал агню зь Вялікабрытаніі
  • Jett, зьнішчальнік нажоў з Паўднёвай Карэі
  • Viper, атрутнік з ЗША
  • Sova, трэкер з Расеі
  • Cypher, хакер з Марока
  • Brimstone, артылерыст з ЗША
  • Sage, знахар з Кітая
  • Omen, загадкавы агент здольны тэлепартавацца
  • Brimstone, кібарга са Швэцыі
  • Raze, майстар выбухоўкі з Бразыліі

Гульня мае асартымэнт, што ўлучае бочную зброю, пісталеты-кулямёты, шратавікі, кулямёты, аўтаматы, снайпэрскія вінтоўкі[8][9]. Кожная зброя мае мадэль аддачы што мае кантралявацца гульцом каб страляць дакладна[8][9]. Каманда атакі мае бомбу пад назваю спайк, якую яны маюць усталяваць на мэце. Калі каманда атакі пасьпяхова ахоўвае спайк і яна выбухае, яны атрымліваюць бал. Калі каманда абароны пасьпяхова абясшкоджвае спайк або час раўнду мінае, яны атрымліваюць бал. 12 раўндаў пасьля, каманды памяняюцца месцамі. Першая каманда, што набірае 13 балаў, перамагае[4][6][10].

Распрацаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лёґа Valorant

Valorant распрацоўваецца й выдаецца кампаніяю Riot Games, якія ранейша распрацавалі League of Legends[6][11]. Распрацаваньне распачалася ў 2014, у іхнім аддзеле дасьледваньня й распрацаваньня[3]. Джо Цыґлеру, кіраўніку гульні, крэдытуецца стварэньне пачатковае ідэі Valorant, калі ён фармуляваў іншыя гульні што Riot маглі распрацаваць падчас размоваў зь іншымі дызайнэрамі.[3] Дэвід Нотынґгэм ё крэатыўным дырэктарам гульні[3]. Трэвар Ромлескі, колішні дызайнэр League of Legends ды Сальваторэ Ґароза, колішні прафэсійны гулец ды распрацоўнік мапаў для Counter-Strike: Global Offensive ё дызайзэрамі Valorant[12]. Мобі Франкэ, колішкі распрацоўнік Valve, які быў арт-дызайнэрам ды дызайнэрам пэрсанажаў для Half-Life 2 і Team Fortress 2, ё арт-дырэктарам гульні[13][14]. Гульня распрацоўваецца на рухавіку Unreal Engine[15].

Выпуск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Valorant была ўпершыню паказаная пад пробнаю назваю Project A у кастрычніку 2019[16]. Яна была афіцыйна анансаваная 1 сакавіка 2020 з ґеймплэйным відэа на YouTube пад назваю «The Round»[6][17][18]. Зачыненая бэта гульні была запушчаная 7 красавіка 2020 у ЗША, Канадзе, Эўропе, Расеі ды Турэччыне.[16]. Valorant плянуецца выпусьціць улетку 2020[19].

Рэцэнзіі й адзнакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Valorant часта параўнаецца з Counter-Strike: Global Offensive кампаніі Valve, бо абедзьве гульні маюць дзьве каманды па пяць гульцоў, што намагаюцца ўсталяваць бомбу[5], і з геройскім шутэрам Overwatch кампаніі Blizzard[20].

Остын Ґосьлін з Polygon хвалілі бэта-вэрсію Valorant, апісваючы яе як вытанчаны і «адзін з найвясялейшых тактычных шутэраў, у якія я гуляў»[3].

Спрэчка вакол антычыта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульню крытыкавалі за яе антычыт, Vanguard, праз тое, што яна працавала на ядры апэрацыйнае сыстэмы, што дазваляе атрымаць доступ да кампутарнае сыстэмы[21]. OSNews выказаў занепакоенасьць тым, што Riot Games і яе ўладальнік, кітайскі тэхналяґічны канґлямэрат Tencent, можа шпегаваць за карыстацкімі зьвесткамі і што драйвэр ядра можа быць патэнцыйна ўжываны трэцімі асобамі[21]. Аднак, Riot Games канстатаваў, што драйвэр «не зьбірае і не адсылае нам жаднае інфармацыі пра ваш кампутар» і запусьціў bug bounty з узнагародаю за справаздачы, якія дэманструюць уразьлівасьць Vanguard[22][23].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Webster A. Riot’s shooter Valorant goes into beta on April 7th: A first chance to play the intriguing game — 2020.
  2. ^ Valorant Patch Notes — 2024.
  3. ^ а б в г д Valorant: How Riot finally made something new. Vox Media.
  4. ^ а б Valorant: Everything we know about Riot Games' new shooter. Vox Media.
  5. ^ а б Riot's Valorant mashes up Rainbow Six with CS:GO for a speedy new tactical shooter. Vox Media.
  6. ^ а б в г д New Riot Shooter, Valorant Announced: Screenshots, Release Window, PC Specs. Ziff Davis.
  7. ^ Valorant Tracker — Agents
  8. ^ а б All weapons in Valorant. Gamurs.
  9. ^ а б Valorant weapons guide: all stats and recoil patterns. Gamer Network.
  10. ^ Valorant Preview: A Deep Dive On The New Hero-Based Tactical Shooter From Riot Games. GameStop.
  11. ^ The company behind ‘League of Legends’ is taking on Activision Blizzard with a new shooter game. NBCUniversal.
  12. ^ Valorant devs explain how they balance abilities and tactical gameplay
  13. ^ [Valorant Interview with the developers - Part 1: "If we didn't think it'll succeed, we wouldn't have even developed it."]. Inven Communications.
  14. ^ Valve lays off several employees in hardware, mobile teams [Updated]. Future plc.
  15. ^ Awesome games coming in 2020 and beyond. Epic Games.
  16. ^ а б Riot's shooter Valorant goes into beta on April 7th. Vox Media.
  17. ^ Riot's Next Game is Valorant, A First-Person Shooter. G/O Media.
  18. ^ Valorant's first eight agents & abilities revealed
  19. ^ Valorant: Release date, closed beta, gameplay, and everything we know. Future plc.
  20. ^ Valorant closed beta: The tactical hero shooter I never knew I wanted. Condé Nast.
  21. ^ а б Riot Games’ Free-to-Play FPS Valorant Criticized for Kernel-Based Anti-Cheat Software, Riot Denies Spying
  22. ^ Ring 0 of fire: Does Riot Games' new anti-cheat measure go too far?. Condé Nast.
  23. ^ Riot addresses "kernel-level driver" concerns with expanded bug bounties. Condé Nast.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]