Wiadomości Grodzieńskie

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Wiadomości Grodzieńskie» («Вядомосьці Гродзеньске», «Гарадзенскія навіны») — газэта, другое пасьля «Gazeya Grodzieńskoj» пэрыядычнае выданьне на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Выдавалася ў лістападзе — сьнежні 1792 году ў Горадні на польскай мове.

Газэта зьяўлялася органам Таргавіцкай канфэдэрацыі. Выходзіла 2 разы на тыдзень (серада, нядзеля), кожны нумар меў дадатак. Друкавалася ў Гарадзенскай друкарні.

Выданьне зьмяшчала пераважна мясцовую інфармацыю, якая ішла з Гарадзенскага рэгіёну і датычыла дзейнасьці канфэдэрацыі таргавічан. Друкаваліся таксама ўнівэрсалы і распараджэньні, рэкамэндацыі, ухваленыя на пасяджэньнях Генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ.

Зьбераглося некалькі нумароў газэты і дадаткаў да яе, яны захоўваюцца ў зборах Бібліятэкі Інстытуту літаратурных дасьледаваньняў Польскай АН у Варшаве.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Саламевіч І. «Вядомосьці Гродзеньске» // ЭГБ т.2, ст 384—385