Ісая Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісая Бэрлін
па-ангельску: Isaiah Berlin
Імя пры нараджэньні па-латыску: Jesaja Berlins
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1909
Месца нараджэньня Рыга, Расейская імпэрыя (цяпер Латвія)
Дата сьмерці 5 лістапада 1997 (88 гадоў)
Месца сьмерці Оксфард, Ангельшчына
Школа/традыцыя лібэралізм, аналітычная філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці палітычная філязофія, гісторыя ідэяў, філязофія гісторыі, лібэралізм, этыка, марксізм, гісторыя Расеі, расейская літаратура, сучасная гісторыя, рамантызм
Значныя ідэі Дзьве канцэпцыі свабоды, ацэнкавы плюралізм, зваротная асьвета
Аказалі ўплыў Робін Джордж Колінгвуд[d] і Раймон Арон[d]
Вучні Джэфры Мідглі[d]

Ісая Бэрлін (па-ангельску: Isaiah Berlin; 9 чэрвеня 19095 лістапада 1997) — ангельскі філёзаф, гісторык ідэяў, тэарэтык. Ляўрэат Ерусалімскай прэміі 1979 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльная дошка на доме ў Рызе, дзе прайшло дзяцінства

Ісая Бэрлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай габрэйскай сям’і. Разам зь сям’ёю жыў у Пскове, відавочнік падзеяў лютаўскай рэвалюцыі і кастрычніцкага перавароту 1917 году. Сям’я зьяжджае з Латвіі ў Ангельшчыну ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончвае Оксфардзкі ўнівэрсытэт, і атрымлівае ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Бэрлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадох ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне зь вялікай увагай вывучаў Ўінстан Чэрчыль.

У 1974 г. ён становіцца прэзыдэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Бэрлін — прафэсар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Ўсіх Душ у Оксфардзе.


« Быць лібэралам, значыць жыць і даваць жыць іншым. »

—Ісая Бэрлін

« Лібэральная дзяржава — гэта дзяржава з максымальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максымальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасьць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных. »

—Ісая Бэрлін

У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзьвяла Ісаю Бэрліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment)
  • 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy's View of History)
  • 1955 «Гістарычная непазьбежнасьць»
  • 1956 «Стагодзьдзе асьветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers)
  • 1958 «Дзьве канцэпцыі волі»
  • 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty)
  • 1978 «Рускія мысьляры» (Russian Thinkers)
  • 1978 «Паняцьці й катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays)
  • 1979 «Супраць плыні» (Against the Current: Essays in the History of Ideas)
  • 1980 «Асабістыя ўражаньні» (Personal Impressions)
  • 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas)
  • 1996 «Сэнс рэальнасьці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)

Шматлікія працы І. Бэрліна прысьвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасьці, нараджэньню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібэралізм і яе разладу з заходнім лібэралізмам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісая Бэрлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў