Джардана Бруна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джардана Бруна
Giordano Bruno
Дата нараджэньня не раней за студзень 1548 і не пазьней за люты 1548
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 лютага 1600(1600-02-17)[1][2][4][…] (52 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці спаленьне[d][2]
Месца вучобы
Занятак астраном, філёзаф, паэт, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, астроляг, матэматык, рыма-каталіцкі ксёндз
Навуковая сфэра філязофія, касмалёгія, матэматыка
Месца працы
Вучні Jean Hennequin[d][8]

Джардана Бруна (па-італьянску: Giordano Bruno, 1548, Нола, Нэапалітанскае каралеўства — 17 лютага 1600, Рым, Папская вобласьць) — італьянскі манах-дамініканец, філёзаф і паэт, прадстаўнік пантэізму. Зьяўляючыся каталіцкім манахам, Джардана Бруна разьвіваў нэаплятанізм у духу рэнэсанснага натуралізму, спрабаваў даць у гэтым ключы філязофскую інтэрпрэтацыю вучэньня Капэрніка.

Бруна выказваў шэраг здагадак, якія апярэджвалі ягоную эпоху й былі абгрунтаваны толькі наступнымі астранамічнымі адкрыцьцямі: аб тым, што зоркі ёсьць далёкія сонцы, пра існаваньне невядомых у ягоны час плянэт у межах нашай Сонечнай сыстэмы, пра тое, што ў Сусьвеце існуе незьлічоная колькасьць целаў, якія падобны нашаму Сонцу. Бруна ня першы задумваўся пра множнасьці сьветаў і бясконцасьці Сусьвету: да яго такія ідэі належалі антычным атамістам, эпікурэйцам і Мікалаю Кузанскаму.

Бруна быў асуджаны каталіцкай царквой як герэтык і прысуджаны сьвецкімі судовымі ўладамі Рыма да сьмяротнага пакараньня праз спаленьне. У 1889 годзе, амаль праз тры стагодзьдзі, на месцы пакараньня сьмерцю Джардана Бруна быў узьведзены помнік у ягоны гонар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джардана Брунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў