Джузэпэ Вэрдзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джузэпэ Вэрдзі
Giuseppe Verdi
Джузэпэ Вэрдзі ў 1876
Род дзейнасьці італьянскі кампазытар
Дата нараджэньня 10 кастрычніка 1813
Месца нараджэньня Сьцяг Італіі Ронкалэ Вэрдзі, Італія
Дата сьмерці 27 студзеня 1901 (87 гадоў)
Месца сьмерці Сьцяг Італіі Мілан, Італія
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Занятак кампазытар, дырыгент, пісьменьнік, палітык
Навуковая сфэра акадэмічная музыка[d], музыка[1], опэра[1], conducting[d][1] і палітыка[1]
Жанры клясычная музыка і опэра
Узнагароды
ордэн Мэджыд’е Pour le Mérite кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну кавалер ордэна Ганаровага Легіёну ордэн сьвятога Станіслава Савойскі грамадзянскі ордэн кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятых Маўрыцыя і Лазара кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Commander's Cross of the Order of Franz Joseph ордэн Pour le Mérite у мастацтве і навуцы ордэн сьвятога Станіслава
Сайт verdi.san.beniculturali.it (італ.)
Подпіс Выява аўтографу

Джузэ́пэ Фартуні́на Франчэ́ска Вэ́рдзі (па-італьянску: Giuseppe Fortunino Francesco Verdi, 18131901) — італьянскі кампазытар, цэнтральная постаць італьянскай опэрнай школы. Лепшыя яго опэры (Рыгалета, Травіята, Аіда), вядомыя багацьцем мэлядычнай выразнасьці, часта выконваюцца ў опэрных тэатрах усяго сьвету. У мінулым часта грэбліва згадваныя крытыкамі (за «патаканьне густам простых людзей», «спрошчаную паліфанію» і «бессаромнае мэлядраматызаваньне»), шэдэўры Вэрдзі зьяўляюцца асновай звычайнага опэрнага рэпэртуара праз паўтара стагодзьдзя пасьля іх напісаньня. У гонар Джузэпэ Вэрдзі названы кратэр на Мэркурыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джузэппэ Вэрдзі, першы кампазытар італьянскай рамантычнай опэры, нарадзіўся ў вёсцы Ле Ронколе блізу Пармы 10 кастрычніка 1813 г. і быў сынам шынкара. Сваю першую музычную адукацыю ён атрымаў у арганіста Фэрдынанда Провэзі, недалёк ад места Бусэто, дзе ён вучыўся ў школе. Вэрдзі жыў у Бусэто ў доме гандляра Антоніё Барэзі, які дапамагаў яму грашыма і дачка якога, Маргарыта, стала яго першай жонкай. У 1832 ён імкнуўся паступіць у Кансэрваторыю Мілана, але спроба была неўдалай, таму што ён мог граць на фартэпіяна толькі на пачатковым узроўні і судзьдзі адзначылі яго як надта слабага. Ён пачаў атрымліваць прыватныя ўрокі ў Мілане разам зь Вінчэнцо Лавіна да 1835 г., калі ён вярнуўся ў Бусэто, дзе заняў пасаду арганіста. Пасьля тры гады, яго імкненьне пісаць для тэатру, прымусіла яго вярнуцца назад у Мілан, дзе сталася імпрэза яго першай опэры «Oberto» у 1839.

Сэрыя яго ўласных трагедыяў — сьмерць жонкі і іх абодвух дзецяў на працягу 22 месяцаў (18381840) — перарвалі кар’еру Вэрдзі, але ў 1842 г., ён у Мілане напісаў «Набука», першую опэру, якая мела вялікі посьпех. За наступнае дзесяцігодзьдзе ён абыйшоў ўсе вялікія опэрныя дамы ў Італіі і стварыў 18 опэраў за 15 год, кулмінацыйнымі зь якіх сталі — «Rigoletto» (1851), «Il Trovatore» («Трубадур», 1853), ды «La Traviata» («Злачынца», 1853).

На пачатку 1850-г, Вэрдзі стаў значнай міжнароднай постацьцю і ён выконваў даручэньні тэатру па-за межамі Італіі — «Les Vepres siciliennes» («Сыцыліянская ўсяночная», 1855), «Don Carlos» (1867), і выпраўленьне (1865) яго ранейшага «Макбэта» (1847) для Парыжа; «La Forza del destino» («Сіла лёсу», 1862) для Санкт-Пецярбургу; і «Aida» (1871), для новага опэрнага дому ў Каіры. На працягу таго пэрыяду ён пачаў улучацца ў палітыку і абраўся на тэрмін у першы Парлямэнт Італіі, пасьля аб’яднаньня краіны ў 1861 г. Гэтае абранне стала ня толькі пацьверджаньнем яго вялізнай папулярнасьці. Вэрдзі прэзэнтаваў патрыятычны элемэнт у яго опэрах, асабліва ў раньнім «Nabucco», а яго імя стала акронімам для «Vittorio Emanuele, Re D’Italia» («Віторыё Эмануэле кароль Італіі» — заклікаючы водгук палітычнаму аб’яднантню Італіі).

Пастля «Aida», Вэрдзі не працуе шмат з-за шлюбу на яго другой жонцы, спявачцы Джузжфіне Стрэпоні. У гэты час ён стварае толькі адну вялікую працу — «Рэквіем Масаў» (1874), у памяць раманіста Алесандра Манцоні. Ён вырашае скончыць сваю опэрную кар’еру, задавальняючы сабе выпраўленьнем больш раньніх опэраў. Але лёстка з баку публіцы, Джуліё Рыкорды і лібрэтысты Арыга Баіта, якія дапамаглі (1881) з выпраўленьнем Сымона Боканэгры 1857, спараджае спачатку першага «Otello» (1887) а затым «Falstaff» (1893). То дзьве опэры пастаўленыя па Шэксьпіру, адна трагічная, другая камічная, зьяўляюцца вянком яго сталаму веку. Вэрдзі памер у Мілане, 27 студзеня, 1901 г.

Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднікі Вэрдзі, якія паўплывалі на ягоную творчасьць — Джаакіна Расіні, Вінчэнца Бэльліні, Джакама Маербэр і, самы важны — Гаэтана Даніцэцьці. У дзьвюх апошніх опэрах, «Атэла» й «Фальстаф», прыкметны ўплыў Рыхарда Вагнэра. Паважаючы Шарля Гуно, якога сучаснікі лічылі найвялікшым кампазытарам эпохі, Вэрдзі тым ня менш не запазычыў нічога ў вялікага француза. Некаторыя пасажы ў «Аідзе» паказваюць на знаёмства кампазітара з творамі Міхаіла Глінкі, якога Франц Ліст папулярызаваў у Заходняй Эўропе, вярнуўшыся з турнэ па Расеі. На працягу ўсёй кар’еры Вэрдзі адмаўляўся выкарыстоўваць высокае «до» у тэнаравых партыях, спасылаючыся на тое, што магчымасьць прасьпяваць менавіта гэтую ноту перад поўнай заляй адцягвае ўвагу выканаўцаў і да, і пасьля, і падчас выкананьня ноты.

Нягледзячы на ​​тое, што часам аркестроўка ў Вэрдзі ёсьць майстэрскай, кампазытар разьлічваў у асноўным на свой мэлядычны дар для выражэньня эмоцыяў герояў і драматызму дзеяньня. На самай справе, вельмі часта ў опэрах Вэрдзі, асабліва падчас сольных вакальных нумароў, гармонія наўмысна аскетычная, і ўвесь аркестар гучыць, як адзіны акампануючы інструмэнт. Менавіта Вэрдзі прыпісваюцца словы: «Аркестар - вялікая гітара!»[2]. Некаторыя крытыкі сьцьвярджаюць, што Вэрдзі надаваў тэхнічнаму аспэкту партытуры недастаткова ўвагі, паколькі яму не хапала школы й вытанчанасьці. Сам Вэрдзі маўляў, што «з усіх кампазытараў я — самы маладасьведчаны». Але пасьпяшаўся дадаць: «я гэта сур’ёзна кажу, але пад «ведамі» я маю на ўвазе зусім ня веданьне музыкі».

Тым ня менш, было б няслушным сьцьвярджаць, што Вэрдзі недаацэньваў выразную сілу аркестра й ня ўмеў выкарыстоўваць яе да канца, калі яму гэта было трэба. Больш за тое, аркестравае й контрапунктнае наватарства, як то струнныя, што ўзьляталі па храматычнай гаме ў сцэне Мантэроне ў «Рыгалета», каб падкрэсліць драматычнасьць сытуацыі, ці, таксама ў «Рыгалета», хор, мыкаючы блізкастаячыя ноты за кулісамі, адлюстроўваючы, вельмі эфэктна, надыходзячую буру, характэрна для творчасьці Вэрдзі, і характэрна настолькі, што іншыя кампазытары не асьмеліліся запазычыць у яго некаторыя сьмелыя прыёмы з-за іхняй імгненнай пазнавальнасьці.

Вэрдзі быў першым кампазытарам, які адмыслова займаўся пошукам такога сюжэту для лібрэта, які б лепш за ўсё адказваў асаблівасьцям ягоных кампазытарскіх здольнасьцяў. Працуючы ў цесным супрацоўніцтве з лібрэтыстамі й ведаючы, што менавіта драматычная экспрэсія зьяўляецца галоўнай сілай ягонага таленту, ён дамагаўся ліквідацыі зь сюжэту «непатрэбных» дэталяў і «лішніх» герояў, пакідаючы толькі пэрсанажы, у якіх кіпяць страсьці, і багатыя драматызмам сцэны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]