Баля Касьцельная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зарачанка»)
Баля Касьцельная
трансьліт. Balia Kaścieĺnaja
Былыя назвы: Баля, Баля Царкоўная
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Сапоцкінскі
Насельніцтва: 171 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231737
СААТА: 4220863038
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′19″ пн. ш. 23°44′37″ у. д. / 53.73861° пн. ш. 23.74361° у. д. / 53.73861; 23.74361Каардынаты: 53°44′19″ пн. ш. 23°44′37″ у. д. / 53.73861° пн. ш. 23.74361° у. д. / 53.73861; 23.74361
Баля Касьцельная на мапе Беларусі ±
Баля Касьцельная
Баля Касьцельная
Баля Касьцельная
Баля Касьцельная
Баля Касьцельная
Баля Касьцельная
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ба́ля Касьце́льная[1] (таксама — Ба́ля, Ба́ля Царко́ўная; з 1964[2] году — Зарача́нка[3]) — вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці на левым беразе Нёману. Баля Касьцельная ўваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавету.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вёскі хутчэй за ўсё паходзіць ад балцкага bala, што азначае балота. Дадаткі Царкоўная і Касьцельная зьвязаныя з канфэсійнай прыналежнасьцю храма. Дадатак Касьцельная адносіцца да ХХ ст. Дадаткі ўжываліся для адрозьненьня ад іншых суседніх паселішчаў з назвай Баля, зь якіх да нашых дзён дайшла Баля Сольная.

У савецкія часы ў сувязі з рэлігійным гучаньнем Баля Касьцельная была перайменавана ў Зарачанку, што мела азначаць, што ад Горадні вёска знаходзіцца за ракой.

Канфэсійная гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праваслаўная парафія ўзьнікла прыкладна ў апошняй чвэрці XV стагодзьдзя і падобна таму як Гоская парафія зьяўлялася цэнтрам рыма-каталіцтва, парафія ў Балі была цэнтрам праваслаўя на поўнач ад Горадні.

Захаваўся фундуш 1526 году паводле якога Багдан Грынковіч Валовіч забясьпечваў маёмасьцю праваслаўную царкву ў Балі. Царква насіла імя Сьвятога Спаса і мела сьвятароў Міхаіла і Матвея, і дзяка Карпа. Тады ж нехта Хаціан Шэмбель (адсюль назва вёскі Шэмбелеўцы) зафундаваў каля царквы прыдзел (капліцу) сьвятога Мікалая.

Паміж пачаткам XVII ст. і 1875 годам парафія ў Балі была ўніяцкай, а з 1875 па 1915 год ізноў праваслаўнай. Большасьць насельніцтва вёскі пасьля 1875 году не жадала пераходу ў праваслаўе, ухілялася ад праваслаўных хростаў, шлюбаў, адпяваньняў, а калі стала магчыма (1905) масава перайшло ў рыма-каталіцтва.

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Першай сусьветнай вайны праваслаўная царква ў Балі была разбураная. Каталіцкая парафія ў вёсцы ўзьнікла толькі ў 1927 годзе. У 1937 годзе завяршылася будаўніцтва касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, які стаіць да сёньняшняга дня. Храм у стылі постнэаготыкі, аднанававы, прамавугольны ў плянэ, сакрыстыі і 3-гранная апсіда зьлёгку выступаюць за межы асноўнага аб’ёма. З заходняга боку над галоўным уваходам двух’ярусная квадратная ў сячэньні вежа, завершаная шасьцігранным шпілем.

Архітэктурная кампазыцыя будынка мае вэртыкальны гатычны парыў, які яшчэ больш падкрэсьліваецца скульптурнай выявай Дзевы Марыі на востраканечным шчыце над галоўны стрэльчатым уваходам у храм.

Адным зь першых каталіцкіх пробашчаў парафі быў кс. Баршчэўскі. З 1960-х па 1990-я гады храм быў зачынены. Цяпер парафія дзейнічае, належыць да Сапоцкінскага дэканату Гарадзенскай дыяцэзіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 185
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 163

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]