Тэставаньне праграмнага забесьпячэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэставаньне праграмнага забесьпячэньня — працэс, з дапамогай якога вызначаецца карэктнасьць, поўнасьць і якасьць распрацаванага праграмнага забесьпячэньня. Простымі словамі: тэставаньне праграмнага забесьпячэньня — гэта працэс параўнаньня атрыманых вынікаў (што выдае праграма) з чаканымі.

Якасьць праграмаў звычайна моцна адрозьніваецца ў розных сыстэмах, але ёсьць некалькі агульных крытэраў якасьці праграмнага забесьпячэньня, такія як: надзейнасьць, стабільнасьць, пераноснасьць, выгода абслугоўваньня, прастата выкарыстаньня (па-ангельску: usability). Больш поўны сьпіс атрыбутаў і крытэраў у стандарце ISO 9126 Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі.

Уводзіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюць дэфэкты (па-ангельску: faults) праграмнага забесьпячэньня і збоі (па-ангельску: failures). У выпадку збою, праграма паводзіць сябе не так як чакае карыстальнік. Дэфэкт — гэта памылка/недакладнасьць, якая можа быць (а можа і ня быць) наступствам збою.

Тэставаньне «белай скрыні» і «чорнай скрыні»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэрміналёгіі прафэсіяналаў тэставаньня (праграмнага і некаторага апаратнага забесьпячэньня), фразы тэставаньне «белай скрыні» і «чорнай скрыні» азначаюць ці мае распрацоўнік тэстаў доступ да зыходнага кода ПЗ, якое тэстуецца, або тэставаньне выконваецца праз інтэрфэйс карыстальніка альбо прыкладны праграмны інтэрфэйс, прадстаўлены модулем, які тэстуецца. Пры тэставаньні белай скрыні (па-ангельску: white-box testing, таксама гавораць — празрыстай скрыні), распрацоўнік тэсту мае доступ да зыходнага кода і можа пісаць код, які зьвязаны з бібліятэкамі тэставанага ПЗ. Гэта тыпова для юніт-тэставаньня (па-ангельску: unit testing), пры якім тэстуюцца толькі асобныя часткі сыстэмы. Яно забясьпечвае тое, што кампанэнты канструкцыі — працаздольныя і ўстойлівыя, да вызначанай ступені.

Пры тэставаньні чорнай скрыні (па-ангельску: black-box testing), тэставальнік мае доступ да ПЗ толькі праз тыя ж інтэрфэйсы, што і замоўца або карыстальнік, альбо праз зьнешнія інтэрфэйсы, якія дазваляюць іншаму кампутару альбо іншаму працэсу падлучыцца да сыстэмы для тэставаньня. Напрыклад, тэставы модуль можа віртуальна націскаць клявішы або кнопкі мышы ў праграме, якая тэстуецца, з дапамогай мэханізму ўзаемадзеяньня працэсаў, з упэўненасьцю ў тым, што гэтыя падзеі выклікаюць той жа водгук, што і рэальныя націскі клявішаў і кнопак мышы.

Альфа-, бэта- і гама-тэставаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У распрацоўцы ПЗ, тэставаньне звычайна патрабуецца перад выпускам прадукту да публікі. Гэтая фаза распрацоўкі вядома як альфа фаза. Адпаведна, тэставаньне гэтага пэрыяду мае назоў альфа тэставаньне. На першым кроку альфа тэставаньня распрацонікі тэстуюць пры дапамозе мэтадаў белай скрыні. Потым з дапамогай мэтадаў чорнай або шэрай скрыні, звычайна спэцыяльнай камандай тэставальнікаў (другі крок альфа тэставаньня).

Пасьля альфа, працэс распрацоўкі пераходзіць у бэта фазу. Вэрсіі праграм вядомыя як бэта-вэрсіі трапляюць на суд абмежаванага кола людзей па-за межамі кампаніі, каб знайсьці дэфэкты (па-ангельску: faults) ці багі (па-ангельску: bugs). Часам бэта-вэрсіі робяць даступнымі для шырокага кола людзей, каб павялічыць сфэру зваротнай сувязі (па-ангельску: feedback) на максымальны лік карыстальнікаў.

Бэта фаза прывязаная да мэтадаў чорнай скрыні, але тэставальнікам падабаецца працягваць паралельна тэставаньне мэтадамі белай скрыні. Калі бэта фаза - завяршальная фаза, тады тэставальнікі, якія працягваюць тэставаньне белай скрыняй не уваходзяць у групу бэта тэставальнікаў (гэтая група займаецца чорнай скрыняй).

Гама-тэставаньне - гэта іранічная назва выпуску прадукту (па-ангельску: software release), бо дэфэкты знаходзяцца амаль ва ўсіх праграмах пасьля выхаду іх у сьвет.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэставаньне праграмнага забесьпячэньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў