Glock 17: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
болей не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул|клястэр12}}
Радок 123: Радок 123:
{{Commons|Category:Glock 17}}
{{Commons|Category:Glock 17}}
* [http://www.proguns.com/glock-17.asp Proguns.com]
* [http://www.proguns.com/glock-17.asp Proguns.com]
* [http://www.glock.gr Glock, Hellenic Website]


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 16:13, 12 сьнежня 2010

Glock 17
Glock 17
Glock 17
Тып Пісталет
Краіна паходжаньня Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Гастан Глок
Кошт адзінкі 550 $ [1]
Мадыфікацыі Glock 17C
Характарыстыкі
Вага 0,62 (без патронаў)
  • 0,87 (поўны набойнік)
Даўжыня 188
Даўжыня ствала 114
Шырыня 33
Вышыня 138

Патрон 9x19 Para
Калібр 9 мм
Прынцып дзеяньня кароткі ход ствала
Хуткастрэльнасьць 1200
Пачатковая
хуткасьць кулі:
~350-360 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
50 м
Від боясілкаваньня набойнік на 17 (стандартны), 19 ці 33 набоя
Прыцэл адкрыты

Glock 17 (Глок-17,Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскага войска. Ён быў першым узорам узбраення, распрацаваным гэтай фірмай. Атрыманы ў выніку пісталет апынуўся даволі ўдалым і зручным для ўжывання, дзякуючы чаму пазней ён быў прыняты на ўзбраенні войска Аўстрыі пад пазначэннем Р80. Пазней пісталеты фірмы «Глок» набылі шырокую вядомасць дзякуючы сваім баявым якасцям і распаўсюджанасці ў якасьці зброі герояў розных галівудскіх фільмаў. Зброя дадзенай мадэлі атрымала шырокае распаўсюджванне па ўсіму сьвету. Цяпер існуе шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разлічаныя пад розныя патроны ((9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).

Асаблівасьцю канструкцыі пісталета з'яўляецца адсутнасць сьцяжка засьцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) пластыка. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяння — «выхапіў і страляй», засцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца без поўнага націску спускавога кручка «бяспечнага дзеяння». Складаецца з 33 частак, але няпоўная разборка ажыццяўляецца за секунды.

Пісталет «Glock 17» з'яўляецца родапачынальнікам новай, раней не існавалай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжывання палімерных матэрыялаў у вытворчасці зброі. Нягледзячы на адсутнасць досьведу ў фірмы «Глок», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасцяў, такіх, як лёгкасць, высокая зносаўстойлівасць, надзейнасць, здавальняючая кучнасць стральбы, прастата і лёгкасць тэхнічнага абслугоўвання, устойлівасць да карозіі і шкодным фактарам навакольнага асяродьдзя. Менавіта дзякуючы сваёй удалай канструкцыі і наяўнасці несумнеўных вартасцяў «Glock 17» набыў сусветную вядомасьць і атрымаў такое шырокае распаўсюджванне.[2]

Glock 17 у гульнях

Вонкавыя спасылкі

Glock 17сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы

  1. ^ http://www.proguns.com/glock-17.asp
  2. ^ «Пальная зброя» — выд. Паппуры, Менск — 2008 год