Вікіпэдыя:Адмова ад адказнасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
ВІКІПЭДЫЯ НЕ ГАРАНТУЕ ПРАЎДЗІВАСЬЦІ

Вікіпэдыя, он-лайн-энцыкляпэдыя з адкрытым зьместам, зьяўляецца добраахвотнай суполкай асобаў і групаў, якія працуюць над стварэньнем агульнага рэсурсу чалавечых ведаў. Структура праекта дазваляе любой асобе, якая мае падлучэньне да інтэрнэту, зьмяняць зьмест энцыкляпэдыі. Таму калі ласка, вазьміце да ўвагі, што прыведзеныя ў Вікіпэдыі зьвесткі могуць быць не праверанымі адмыслоўцамі, якія валодаць ведамі ў адпаведных галінах, каб прадаставіць вам поўную, дакладную або надзейную інфармацыю.

Безумоўна, гэта не азначае, што вы ня знойдзеце карысных і дакладных зьвестак у Вікіпэдыі — у большасьці выпадкаў гэта так і будзе. Аднак у агульным выпадку Вікіпэдыя ня можа гарантаваць сапраўднасьці ўсіх зьвестак. Зьмест любога артыкула можа быць толькі што перапрацаваным, наўмысна пашкоджаным або зьмененым асобай, чыё меркаваньне не адпавядае агульнапрынятаму ў адпаведнай галіне ведаў.

Адсутнасьць афіцыйнай праверкі зьвестак[рэдагаваць]

Мы працуем над тым, каб выбраць і зрабіць аддаць перавагу надзейным вэрсіям артыкулаў. Нашая суполка рэдактараў выкарыстоўвае прылады, такія як стужкі апошніх зьменаў або новых старонак, каб адсачыць новы і зьменены зьмест. Аднак, ня ўсе артыкулы Вікіпэдыі зьяўляюцца аднолькава праверанымі: чытачы і рэдактары могуць выпраўляць магчымыя памылкі або ўдзельнічаць у іх абмеркаваньні, але яны ня маюць абавязку рабіць гэта, таму ўся інфармацыя прадастаўляецца без аніякіх гарантыяў сапраўднасьці або прымальнасьці для выкарыстаньня ў любых мэтах. Нават у артыкулы, зьмест якіх быў правераны або абраныя артыкулы, пазьней маглі быць дададзеныя недакладныя або недапушчальныя зьвесткі — магчыма, нават акурат перад тым, як вы адкрылі адпаведны артыкул.

Ніхто з аўтараў, удзельнікаў, фундатараў, адміністратараў альбо іншых асобаў, якія якім-небудзь чынам зьвязаныя з Вікіпэдыяй, ня могуць адказваць за зьяўленьне недакладных або ілжывых зьвестак, а таксама за выкарыстоўваньне вамі інфармацыі, якая ўтрымліваецца на гэтых вэб-старонках або на вэб-старонках, на якія яны спасылаюцца.

Адсутнасьць кантракту; абмежаваная ліцэнзія[рэдагаваць]

Калі ласка, упэўніцеся, што вы разумееце, што інфармацыя, якая прадастаўляецца Вікіпэдыяй, прадастаўляецца вольна, і што не існуе ніякіх дамоваў або кантрактаў паміж вамі і ўласьнікамі або карыстальнікамі гэтага сайта, уласьнікамі сэрвэраў, на якіх разьмяшчаецца сайт, асобнымі аўтарамі Вікіпэдыі, адміністратарамі або любымі іншымі асобамі, якія хоць якім-небудзь чынам зьвязаныя з гэтым праектам або яго братэрскімі праектамі, каб вы маглі высунуць любыя прэтэнзіі непасрэдна ў дачыненьні да іх. Вам прадастаўленая абмежаваная ліцэнзія на капіяваньне любых зьвестак з гэтага сайта; разам з тым, гэта не стварае ніякіх кантрактных або пазакантрактных абавязацельстваў для Вікіпэдыі альбо любых яе ўдзельнікаў, сябраў, стваральнікаў або іншых карыстальнікаў.

Між вамі і Вікіпэдыяй не існуе пагадненьняў у дачыненьні выкарыстаньня вамі або рэдагаваньня зьвестак энцыкляпэдыі апроч ліцэнзіяў Creative Commons Attribution-Sharealike 3.0 Unported License (CC-BY-SA) і GNU Free Documentation License (GFDL); ніхто з асобаў, якія маюць дачыненьне да Вікіпэдым, не зьяўляецца адказным за карэктаваньне, рэдагаваньне або выдаленьне любых зьвестак, якія вы можаце дадаць у Вікіпэдыю або яе братэрскія праекты.

Гандлёвыя маркі[рэдагаваць]

Любыя гандлёвыя маркі або іншыя таварныя знакі, а таксама правы на дызайн і падобныя правы, якія згаданыя яўна, выкарыстаныя або працытаваныя ў артыкулах Вікіпэдыі зьяўляюцца ўласнасьцю іх уладальнікаў. Іх выкарыстаньне ў Вікіпэдыі не азначае, што вы можаце выкарыстоўваць іх зь любой мэтай, адрознай ад той, альбо падобнай да той, што першапачаткова была выкарыстаная аўтарамі адпаведных артыкулаў на ўмовах, якія адпавядаюць ліцэнзіям CC-BY-SA і GFDL. Калі не пазначана адваротнае, ні Вікіпэдыя, ні іншыя сайты фундацыі «Вікімэдыя» ніякім чынам не падтрымліваюць і не зьвязаныя з уладальнікамі такіх правоў, а Вікіпэдыя ня можа прадаставіць вам ніякіх правоў на выкарыстаньне матэрыялаў, даступных на іншых умовах. Вы выкарыстоўваеце такія або падобныя аб’екты нематэрыяльнай уласнасьці на сваю ўласную рызыку.

Правы асобы[рэдагаваць]

Вікіпэдыя можа зьмяшчаць матэрыялы, якія могуць апісваць жывых асобаў або асобаў, якія нядаўна памерлі. Выкарыстаньне выяваў жывых асобаў або асобаў, якія нядаўна памерлі, у юрыдычных сыстэмах пэўных краінаў забароненае законамі аб правах асобы, незалежна ад статусу аўтарскіх правоў на выяву. Перад выкарыстаньнем такога тыпу зьместу, калі ласка, пераканайцеся, што вы маеце права выкарыстоўваць гэты зьмест у адпаведнасьці з законамі, якія рэгулююць такое выкарыстаньне. Выключна Вы зьяўляецеся адказным за тое, што не парушаеце нічыіх правоў асобы.

Легальнасьць зьместу[рэдагаваць]

Публікацыя зьвестак, якія паходзяць зь Вікіпэдыі, можа быць парушэньнем законаў краіны або юрысдыкцыі, адкуль вы праглядаеце гэтыя зьвесткі. База зьвестак Вікіпэдыі захоўваецца на сэрвэрах у штаце Флорыда ў Злучаных Штатах Амэрыкі і падтрымліваецца ў адпаведнасьці зь мясцовым і фэдэральным законамі. Законы вашай краіны або юрысдыкцыі могуць не дазваляць распаўсюджаньня такіх зьвестак. Вікіпэдыя не заахвочвае парушэньня законаў, а таксама ня можа адказваць за парушэньне такіх законаў у выпадках, калі вы спасылаецеся на яе або выкарыстоўваеце, пераядаеце або публікуеце зьвесткі, якія яна ўтрымлівае.

Адсутнасьць прафэсійных парадаў[рэдагаваць]

Калі вам патрэбная парада адмыслоўца (напрыклад, у галінах мэдыцыны, права, фінансаў, кіраваньня рызыкай або іншых), калі ласка, зьвярніцеся да спэцыяліста, які мае ліцэнзію або зьяўляецца дасьведчаным у адпаведнай галіне.