Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:АА
Yellow star unboxed.svg
Абраныя артыкулыартыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.

Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу.

Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 34 абраныя артыкулы з агульнай колькасьці 56 694 артыкула. Такім чынам, прыкладна кожны з 1667 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня.

Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі (Yellow star unboxed.svg) ў верхнім правым куце старонкі.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

P cal euro-green.png

Цяперашні абраны артыкул[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца Інтэрнацыянальная

Ву́ліца Інтэрнацыяна́льная (былая Збо́равая, Турэ́мная, Праабражэ́нская) — вядомая з XVI стагодзьдзя вуліца ў Верхнім горадзе Цэнтральнага раёну Менску, працягвае вуліцу Валадарскага. Перасякаецца вуліцамі Камсамольская, Леніна, Энгельса. Праходзіць ад Гарадзкога Валу да вуліцы Янкі Купалы, ляжыць паміж Рэвалюцыйнай і праспэктам Незалежнасьці, нумарацыя дамоў вядзецца ад Гарадзкога Валу.

Асноўны комплекс вуліцы склаўся на канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў. Усе будынкі шчыльна прылягаюць адзін да аднаго, арыентаваныя галоўнымі фасадамі на лінію забудовы, утвараючы ўраўнаважаную кампазыцыю. На вуліцы разьмешчаны шэраг унікальных аб’ектаў міжнароднага значэньня: будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, адноўлены гатэль «Эўропа», будынак кінатэатру «Перамога», дом-музэй Ваньковічаў і шмат іншых. Побач з вуліцаю знаходзяцца некалькі гарадзкіх паркаў і сквэраў.

За 250 мэтраў ад скрыжаваньня з вуліцай Энгельса знаходзіцца станцыя мэтро «Кастрычніцкая»/«Купалаўская», за 310 мэтраў ад скрыжаваньня з вуліцай Леніна — станцыя «Няміга».
(артыкул цалкам…)

Іншыя абраныя артыкулы · Кандыдаты ў абраныя
Навука

Навука

Геаграфія

Геаграфія

Гісторыя

Гісторыя

Эканоміка й фінансы

Эканоміка й фінансы

Мастацтва

Мастацтва

Культура і грамадзтва

Культура і грамадзтва

Пэрсаналіі

Пэрсаналіі

Рознае

Рознае