Філёзаф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плятон і Арыстотэль


Філёзаф (па-старажытнагрэцку: φιλόσοφος — той, хто любіць мудрасьць) — чалавек, асноўным родам дзейнасьці якога зьяўляецца пошук сыстэмы цэласнага сьветаўспрыманьня, веданьня ўладкаваньня сьвету ў цэлым. Філёзафам таксама можа называцца чалавек, які належыць да вызначанай філязофскай школы, які падзяляе яе ідэі і/ці жыве ў адпаведнасьці з гэтымі ідэямі, то бок які ажыцьцяўляе філязофію як вобраз жыцьця.