Экзыстэнцыялізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Экзыстэнцыялі́зм стаў адным з найбольш уплывовых і прадуктыўных культурагенных фактараў 20 стагодзьдзя.

Адрозьніваюць рэлігійны экзыстэнцыялізм (Яспэрс, Бярдзяеў, Шастоў, Бубэр) і атэістычны экзыстэнцыялізм (Сартр, Камю, дэ Бавуар, Гайдэгер). Ключавым паняцьцем зьяўляецца экзыстэнцыя.

Экзыстэнцыялісты крытычныя ў сваіх адносінах да папярэдняй рацыяналістычнай філязофіі, філязофіі рэфлексыўнага аналізу. Яны бачаць сваю задачу ў дэскрыпцыі фактычнага жыцьця суб'ектыўнасьці, у апісаньні структуры, зьместу, мэханізмаў і рэжымаў працы індывідуальнай сьвядомасьці.

Замест рацыяналісцкай пазыцыі de jure прыходзіць пазыцыя de facto (Сартр, Мэрлё-Панці: “фенаменалягічны пазытывізм”).

Ідэя “першапачатновага сынтэзу” досьведу. Экзыстэнцыялізм дасьледуе канстытутыўную дзейнасьць аб'ектыўнасьці (ажыцьцяўляецца на дарэфлексыўным узроўні, у “наіўным” кантакце чалавека зь сьветам, у непасрэдным перажываньні ім сваёй “закінутасьці” ў сьвет, непасрэдным разуменьні сябе і сваёй сытуацыі як “быцьця-ў-сьвеце”). Уся наступная рэфлексыўная дзейнасьць чалавека – вытворная, другасная, яна мае карані ў ягоным іррэфлексыўным досьведзе – канчатковым, канкрэтным, які ажыцьцяўляецца “тут-і-зараз”.

Чалавек здольны разрываць бесьперапыннасьць каўзальных сэрыяў сьвету, трансцэндаваць (пераўзыходзіць, выходзіць за межы) дадзенага яму і – праз уласны праект свайго спосабу быць у сьвеце — самавызначацца, “даючы сабе факты”, беручы іх “на сябе”.

Калі чалавек разумее фундамэнтальную спэцыфічнасьць свайго месца, статуса і значэньня ва ўнівэрсуме, то ён прыходзіць да “трывогі”, “страху”.

Чалавек у — “авантура”, якая “мае найбольшыя шанцы скончыцца дрэнна”.