Арыстотэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арыстотэль

Арысто́тэль (па-старажытнагрэцку: Ἀριστοτέλης; 384 да н. э., Стагір — 322 да н. э., Халкіда на Эўбэі) — старажытнагрэцкі філёзаф і навуковец, стваральнік асобнай філязофскай плыні і фармальнай лёгікі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фэстыда). Арыстотэль рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросьце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі Плятона. У хуткім часе адасобіўся для незалежных філязофскіх разважаньняў. У 343 годзе да н. э. македонскі кароль Філіп (Піліп) даверыў Арыстотэлю выхаваньне свайго сына Аляксандра (будучы Аляксандар Македонскі). Выхаваньне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасьля яго заканчэньня Арыстотэль быў шчыра ўзнагароджаны праз караля. У 334 годзе да н. э. Арыстотэль заснаваў у Афінах сваю школу ў ліцэі, якая атрымала назву перыпатэтычнай. Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага жыхары Афінаў паднялі паўстаньне для ўзнаўленьня незалежнасьці. Арыстотэль праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сымпатыяй у афінянаў. Адчуваючы пагрозу ў сваім далейшым прабываньні ў Афінах, Арыстотэль перасяліўся ў Халкіс на Эўбэі дзе і памёр у 322 годзе да н. э..

Навуковыя погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арыстотэль лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя бяз формы, якая зьяўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасьць кожнай рэчы. Форма ня можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага зьяўляецца Бог. Арыстотэль сыстэматызаваў і разьвіў практычна ўсе галіны тагачасных ведаў — лёгіку, філязофію, прыродазнаўства, гісторыю, палітыку, этыку, літаратуру, эстэтыку.

Ім напісаны сотні кнігаў («Катэгорыя», «Аналітыкі», «Мэтафізыка», «Фізыка», «Гісторыя жывёлаў», «Пра душу», «Палітыка», «Паэтыка»). Арыстотэль лічыў, што людзі пачалі філязофстваваць, каб пазбавіцца няведаньня, і неабходна стварыць асаблівую навуку, якая б дасьледавала «пачаткі і прычыны». Пазьней гэта навука была названа «метафізыкай». Арыстотэль крытыкаваў вучэньне Плятона пра ідэі як першакрыніцу рэальнага сьвету. У аснове быцьця бачыў 4 пачаткі: форму, матэрыю, крыніцу рух і мэты. Паводле яго вучэньня форма (актыўны пачатак) пераўтварае матэрыю (пасіўны пачатак) як магчымасьць рэчы ў рэальны, канкрэтны прадмет. Першарухавіком сьвету і вышэйшай мэтай яго разьвіцьця лічыў Бога. Гэта абумовіла аб’ектыўна-ідэалістычны характар яго філязофіі. Працэс пазнаньня ён разумеў як рух ад адчуваньняў да агульных паняцьцяў, паколькі «ўсялякія навуковыя веды ёсьць веды пра агульнае». У касмалёгіі Арыстотэль стаяў на пазыцыях геацэнтрызму (Зямля — цэнтар). Прызнаваў мэтазгоднасьць у жывой прыродзе, апісаў шматлікія віды жывёлаў. Разглядаючы ўзаемаадносіны індывіда і грамадзтва, прыйшоў да высновы, што чалавек «істота палітычная, ..., грамадзкая». Таму важную ролю адводзіў дзяржаве. Лепшай формай дзяржаўнага ладу лічыў такую ўладу, пры якой выключаліся б злоўжываньне ўладай, падаўленьне свабодаў грамадзянаў, прычыненьне шкоды дабрабыту і годнасьці людзей. Але пры гэтым ён апраўдваў рабаўладальніцкі характар антычнага грамадзтва і лічыў, што рабства існуе «ад прыроды». У эстэтычных трактатах разьвіваў тэорыю мастацтва, якое набліжаецца да рэальнасьці. Яго вучэньне моцна паўплывала на пазьнейшае разьвіцьцё філязофскай думкі і амаль 2 тыс. гадоў існавала як плынь арыстотэлізму ў філязофіі і прыродазнаўстве. Арыстотэль зьявіўся заснавальнікам фармальнай лёгікі, стваральнікам сылягістыкі, якія паслужылі філязофскай асновай схалястыкі.

Навуковая спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы Арыстотэля былі вядомыя на Русі, ў 1415 стагодзьдзі распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У Вялікім Княстве Літоўскім цікавасьць старабеларускай грамадзкай думкі да ідэй Арыстотэля ўзрасла ў эпоху Адраджэньня. Глыбока ведаў яго творы Францыск Скарына, які пісаў пра неабходнасьць злучэньня «Саламонавай і Арыстотэлевай мудрасьці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадзкай думкі ВКЛ асаблівае значэньне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстотэля (Сымон Будны, Лаўрэнці Зізаній, Андрэй Волян і інш.). У 1568 Ян Ліцыній Намыслоўскі выдаў «Дапаможнік для авалоданьня вучэньнем Арыстотэля». Элемэнты філязофіі Арыстотэля вывучаліся ў брацкіх школах. У 1718 стагодзьдзі у навучальных установах ВКЛ вучэньне Арыстотэля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасьць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстотэля з новай навукай. Але ў канцы 18 ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схалястызаванага арыстотэлізму.

Творы Арыстотэля перакладаў арабскі філёзаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстатэлізму Авэроэс.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы Арыстотэля, якія цалкам або часткова дайшлі да нашага часу: «Катэгорыі», «Аб тлумачэньні», «Першыя аналітыкі», «Другія аналітыкі», «Топіка» «Аб сафістычных абвяржэньнях» «Фізыка» «Аб паходжаньні і зьнішчэньні «Аб небе» «Мэтыяралёгіка» «Гісторыя жывёл» «Аб частках жывёл» «Аб узьнікненьні жывёл» «Аб руху жывёл» «Пра душу» «Нікамахава этыка» «Эўдэмава этыка» «Палітыка» «Афінская палітыя» «Рыторыка» «Паэтыка».

Шматлікія сачыненьні Арыстотэля ахопліваюць амаль усю вобласьць даступных тады ў той час ведаў, яія ў яго працах атрымалі найбольш глыбокае філязофскае абгрунтаваньне, было прыведзена ў строгі, сыстэматычны парадак, і яго эмпірычны базіс значна ўзрос. Некаторыя з гэтых сачыненьняў не былі выдадзеныя ім самім пры жыцьці, а многія іншыя падложна яму прыпісаныя ў наступстве. Але нават некаторыя месцы тых сачыненьняў, якія бсяспрэчна належаць яму, можна паставіць пад сумнёў, і ўжо старажытныя стараліся патлумачыць сабе гэту няпоўнасьць рукапісаў Арыстотэля. Паводле паданьня, якое захавалася ў Страбона і Плютарха, Арыстотэль завяшчаў свае сачыненьні Фэафрасту, ад якога яны перайшлі да Нэлія са Скепсіса. Настпунікі Нэлія схавалі каштоўныя рукапісы ад хцівасьці пэргамскіх цароў у 1111, дзе яны моцна пастрадалі ад сырасьці і цьвілі. У 1 стагодзьдзі да н. э. яны былі проданыя за высокую цану багачу і аматару кнігаў Апэлікону ў вартым жалю стане, і ён пастараўся аднавіць пацярпелыя месцы ў рукапісах сваімі ўласным прыбаўкамі, але не заўжды пасьпяхова. Пазьней, пры Суле, яны трапілі ў ліку іншай дабыцы ў Рым, дзе Тыраніян і Андронік Радоскі выдалі іх у сучасным выглядзе. Паводле меркаваньня некаторых дасьледчыкаў, гэты аповед можа быць верным толькі адносна вельмі невялікага ліку другасных сачыненьняў Арыстотэля.

Філязофскія погляды Арыстотэля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арыстотэль лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя бяз формы, якая зьяўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасьць кожнай рэчы. Форма ня можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага зьяўляецца Бог.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арыстотэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў