Дэмакраты (партыя Бразыліі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дэмакраты (па-партугальску: Democratas (DEM) — адна з найбуйнейшых партыяў у Бразыліі. Раней мела назву Партыя Лібэральны фронт (па-партугальску: Partido da Frente Liberal (PFL))

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная ў 1984 годзе ў выніку выйсьця цэнтрыстаў-лібэралаў з Сацыяльна-Дэмакратычнай партыі (СДП) Лідэр ПЛФ Жозэ Сарнэй займаў пасаду прэзыдэнта краіны пасьля сьмерці партнэра па кааліцыі Дэмакратычны Альянс (Бразыліі) Танкреда Нэвіса. У час кіраваньня лідэра ПЛФ былі зьдзейсьненыя паважныя дэмакратычныя зьмены, але папулістычная сацыяльная праграма была непасьпяхова. Таксама ўлады пры вырашэньні працоўных канфліктаў дастаткова часта зьвярталіся да вайскоўцаў, гэта ўсё спавадавала спадак папулярнасьці ПЛФ

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная ідэалёгія партыі - нэалібэралізм. Партыя выступае за абмежаваньне ўплыву дзяржавы ў эканоміке. За прыватную ініцыятыву ва ўсіх галінах дзейнасьці чалавека ў тым ліку і палітычнай.

Сацыяльная база партыі сярэдняя кляса, буйная буржуазія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]