Сьцяг Валіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Валіі

Сьцяг Валіі ўяўляе сабой выяву чырвонага цмоку (па-валійску: Y Ddraig Goch) на белым і зялёным фоне. Заканадаўствам прыняты ў 1959 г., хоць чырвоны цмок зьяўляўся сымбалям Валіі з спрадвечных часоў (па распаўсюджаным паданьні рымскіх). Па іншай вэрсіі дадзены малюнак узыходзіць да XV стагодзьдзя, паводле падданьня, чырвоны цмок быў намаляваны на гербе легендарнага караля Артура, чый бацька, Утр Пэндрагон, аднойчы ўбачыў у небе цмока, прадказалага, што ён стане каралём. У Сярэднія стагодзьдзі (пры дынастыі Цюдораў) белы і зялёны колеры таксама асацыяваліся з Валіяй. Эмблема Валі не прадстаўленая на нацыянальным сьцягу, паколькі Валія ўжо аб'ядналася на той момант, калі зьявіўся першы варыянт сьцягу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьцяг Валіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў