FREEДОМ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «UATV»)
FREEДОМ
Краіна Украіна
Зона вяшчаньня Эўропа + сьвет
Створаны 1 кастрычніка 2015 (8 гадоў таму)
Заснавальнік Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны
Уладальнік Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны
Кіраўніцтва Людміла Беразоўская[1]
Слоган Заўсёды побач[2]
Афіцыйны сайт

www.uatv.ua

[1]

FREEДОМ[3] (UATV) — украінскі тэлеканал для замежнага вяшчаньня, заснаваны 1 кастрычніка 2015 року. Трансьляцыя вядзецца пяцьцю мовамі: украінскай, расейскай, ангельскай, арабскай і крымскататарскай. Мэта каналу — забесьпячэньня доступу замежнай аўдыторыі да аб’ектыўнай, актуальнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ва Ўкраіне і фармаваньне ды падтрыманьне пазытыўнага іміджу Ўкраіны ў сьвеце[4].

Замяніў сабой спадарожнікавы тэлеканал «УТР».

Перадумовы стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лейтматывам стварэньня новага каналу першапачаткова была патрэба ў процістаяньні расейскай прапагандзе на тле вайны на Данбасе[5][6].

Праект закону «Пра сыстэму іншамаўленьня Ўкраіны» быў прадстаўлены ўрадам парлямэнту 13 ліпеня 2015 року[7]. Плянавалася, што новы канал атрымае назву «Ukraine Tomorrow», аднак пасьля рэгістрацыі гандлёвай маркі з такой самай назвай украінскім алігархам Дзьмітром Фірташам[8] законапраект быў зьменены[9][10].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы выхад «Мультымэдыйнай плятформы іншамаўленьня Ўкраіны» ў этэр адбыўся 1 кастрычніка 2015 року а 12:00. 8 сьнежня таго ж року законапраект «Пра сыстэму іншамаўленьня Ўкраіны» быў ухвалены дэпутатамі 282 галасамі за (з 450-ці)[11][12].

Сьпярша плянаваўся запуск адразу некалькіх моўных вэрсіяў UATV, аднак зь фінансавых прычынаў на момант запуску ў кастрычніку было вырашана зьдзяйсьняць трансьляцыі пачаргова ўкраінскай і расейскай мовамі[13][14][15]. Зь лютага 2017 канал пачаў трансьляцыі крымскататарскаю[16], арабскаю ды ангельскаю мовами[17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Призначено керівника ДП "Мультимедійна платформа іномовлення України" - Урядовий портал, 05.04.2016
  2. ^ Відбувся запуск Мультимедійної платформи іномовлення України / Міністерство інформаційної політики України, 1 Жовтня 2015, 17:10
  3. ^ Памылка выкліку Шаблён:Навіна: Парамэтры спасылка і загаловак павінны прысутнічаць
  4. ^ Протягом року буде збільшено фінансування «Укрінформу» і здійснено рестарт каналу UATV — МІП — Детектор медіа, 9 Лютого 2016
  5. ^ Ответ Кремлю — Украина создает телеканал иновещания «Ukraine Tomorrow» / Газета «Донбасс», 08.12.2015 13:41
  6. ^ «Шах и мат, российская пропаганда!»: Украина запускает телеканал иновещания «Ukraine Tomorrow» / Joinfo.ua, 08.12.2015 | 12:47
  7. ^ Проект Закону про систему іномовлення України № 2334а від 13.07.2015
  8. ^ Group DF заявляет о правах на ТМ «Ukraine Tomorrow» в 27 странах ЕС / Интерфакс-Украина, 13.01.2016
  9. ^ Стець VS Фирташ: кому достанется бренд Ukraine Tomorrow / ЛИГА.Бизнес, 17.08.2015 08:30
  10. ^ Group DF Дмитра Фірташа пояснила причини реєстрації бренду Ukraine Tomorrow / ТелеКритика, 07.08.2015 23:58
  11. ^ Рада ухвалила закон про іномовлення і створення каналу Ukraine Tomorrow / Радіо Свобода, 08.12.2015
  12. ^ В Україні створили телерадіокомпанію іномовлення — «Ukraine Tomorrow» / espreso.tv, 8 грудня 2015, 11:41
  13. ^ UATV — Укрінформ, станом на 5 квітня 2016 року
  14. ^ В Україні запустили новий формат іномовлення — Корреспондент, 1 жовтня 2015
  15. ^ Телепрограму Крим. Реалії скоро зможуть дивитися за кордоном — Мінінформполітики України — Крим Реалії, 10.11.2015
  16. ^ Український телеканал почав мовлення кримськотатарською закордон та в окупований Крим / УП, 4 лютого 2017
  17. ^ Канал UATV, станом на 8 лютого 2017 року

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Украінскія тэлеканалы