Васіль Семяновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семяновіч.
Васіль Семяновіч
Род дзейнасьці лекар
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1887
Месца нараджэньня Вялікія Гарадзяцічы, Мазырскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 23 лютага 1968 (80 гадоў)
Грамадзянства СССР
Занятак лекар

Васі́ль Цімафе́евіч Семяно́віч (16 сакавіка [ст. ст. 4 сакавіка] 1887, Вялікія Гарадзяцічы Мазырскага павету Менскай губэрні, Расейская імпэрыя — 1968) — заслужаны лекар БССР, удзельнік партызанскага руху пад час нямецка-савецкай вайны.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Курскую фэльчарска-акушэрскую школу. У 1920 годзе паступіў у Ленінградзкі мэдычны інстытут, пасьля сканчэньня якога быў накіраваны ў Лельчыцкую раённую лякарню. Тут у 1927 быў прызначаны галоўным лекарам. У 1930-х гадох пры ягоным ўдзеле ў Лельчыцах была пабудавана новая лякарня на 75 месцаў.

Удзельнік партызанскага руху пад час Вялікай Айчыйнай вайны. Пасьля вайны зноў стаў галоўным лекарам Лельчыцкай лякарні.

Пасьля 60 гадоў застаўся ў лякарні на пасадзе акушэра-гінэколяга.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 16 сакавіка 1967 годзе ў сувязі з 80-годзьдзем Васілю Семяновічу першаму ў раёне дадзена званьне «Ганаровы грамадзянін гарадзкога пасёлку Лельчыцы».

Яму дадзена званьне «Заслужаны лекар БССР» з уручэньнем ганаровай граматы Вярхоўнага Савету БССР.

Ягоным імем названа вуліца ў Лельчыцах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]