Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існы артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Дапамога»)

Гэты тэкст зьмяшчае асноўныя веды, неабходныя для рэдаґаваньня існага артыкула.

Для пачатку (неабавязкова). Зарэгіструйцеся![рэдагаваць крыніцу]

Калі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зрабіць гэта: гэта надасьць пэўныя зручнасьці і дадатковыя бонусы ў працы і камунікацыі. Зьвярніце ўвагу, што гэта разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам беларускай мовы.

Асноўныя панэлі[рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя панэлі дзеяньняў з артыкулам зьмяшчаюцца ўверсе справа.

  • Панэль рэдаґаваць. Заўважылі недарэчнасьці? Будзьце рашучымі — клікніце на панэль і палепшыце артыкул.
  • Панэль рэдаґаваць крыніцу. Клікнуўшы на панэль, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці рэдаґаваньня, патрапіўшы ў крынічны код вікіразьметкі, якая мала чым адрозьніваецца ад стандартнага HTML-коду. Прыклады працы з кодам глядзіце ніжэй.
  • Даведайцеся болей, націсьніце гісторыя і высьветліце, як артыкул разьвіўся да цяперашняга стану.


  • Калі Вы ня хочаце дапісваць артыкул уласнаручна, націсьніце абмеркаваньне і напішыце свае ідэі й прапановы на старонцы гутарак, тут Вы можаце таксама задаць пытаньні наконт артыкула.

Вікіразьметка[рэдагаваць крыніцу]

Націснуўшы рэдаґаваць крыніцу, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці па праўцы артыкулаў. Вось найгалоўнейшыя інструкцыі па рэдагаваньні коду Вікіпэдыі.

Вікіразьметка Выглядае як
''курсіў'' курсіў
'''тоўсты''' тоўсты
==загаловак==
===падзагаловак===
====падзагаловак (меншы шрыфт)====
загаловак
падзагаловак
падзагаловак (меншы шрыфт)
[[Беларуская мова]], спасылка на [[Беларуская мова|нутраную старонку]] Беларуская мова, спасылка на нутраную старонку
[https://www.facebook.com/BelarusianWikipedia?ref=hl спасылка на вонкавы сайт] спасылка на вонкавы сайт
[[Катэгорыя:Войны Вялікага Княства Літоўскага]] Артыкул будзе зьмешчаны ў катэгорыю войны Вялікага Княства Літоўскага
* зрабіць сьпіс проста
** болей зорачак — глыбейшы водступ
  • зрабіць сьпіс проста
    • болей зорачак — глыбейшы водступ
# сьпіс з аўтаматычнай
# нумарацыяй радкоў
  1. сьпіс з аўтаматычнай
  2. нумарацыяй радкоў
[[Файл:Panoramic photograph of interior of Colosseum.jpg|міні|250пкс|Выява з подпісам]]
Выява з подпісам
<ref>Зьмяшчэньне зноскі пасьля тэксту<ref> Пазначэньне крыніцы інфармацыі зноскай
{{Крыніцы}} Нумараваны сьпіс крыніц і зносак (дадаецца напрыканцы артыкула)
--~~~~ Ваш подпіс з датаю (дадаецца толькі ў абмеркаваньнях артыкулаў)

Больш поўны разбор асноўных дзеяньняў зь вікіразьметкай глядзіце тут: Вікіпэдыя:Памятка і тут: Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне.

Агульныя парады[рэдагаваць крыніцу]

  • Калі ласка, пры напісаньні артыкула прытрымлівайцеся нэўтральнага тону, пазьбягайце эмацыянальных і суб’ектыўных ацэнак, рэклямы. Дзе магчыма, пазначайце, адкуль узяты матэрыял для артыкула — гэта дазволіць іншым удзельнікам удакладніць і дапоўніць Вашу працу.
  • Калі Вы ня ўпэўнены, што зробіце свае першыя праўкі добра, то перад тым, як рэдаґаваць нейкі артыкул, Вы маеце магчымасьць спакойна патрэніравацца на гэтай старонцы.
  • Перад захаваньнем рэдаґаваньня карыстайцеся клявішай Праглядзець, каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля захаваньня.
  • Пажадана (але не абавязкова) коратка апісваць кожнае рэдагаваньне ў акенцы пад назваю «Кароткае апісаньне зьменаў».

Дапаможныя сродкі[рэдагаваць крыніцу]

  • Для спрашчэньня рыхтаваньня тэксту ў Вікіпэдыі існуе адмысловая прылада — Вікіфікатар. Вікіфікатар прызначаны для выпраўленьня тыпаграфікі (расстаноўкі двукосьсяў, працяжнікаў, непарыўных прагалаў і іншых знакаў паводле фармальных правілаў), афармленьня тэксту і паляпшэньня вікі-фарматаваньня.

Перад тым, як захаваць праўку[рэдагаваць крыніцу]

Перад тым, як захаваць старонку, калі ласка, праверце яшчэ раз:

  • Аўтарскія правы на матэрыялы, зьмешчаныя ў артыкуле. Калі Вы ня ўпэўнены, што нейкі тэкст ці малюнак можна вольна капіяваць і распаўсюджваць, лепш наогул не выкарыстоўваць яго.
  • Правапіс — клясычны (тарашкевіца), і правільны — без памылак. Падрабязнасьці — на старонцы Вікіпэдыя:Правапіс.
  • Пры капіяваньні тэкстаў, цытатаў, фрагмэнтаў зь іншых электронных крыніц пракантралюйце і, калі трэба, замяніце i лацінскае на і кірылічнае; калі ў тэксьце былі прастаўлены пераносы (знакі «-» пасярод словаў) — іх трэба выдаліць (для візуальнага пошуку лацінскіх літар у кірылічным тэксьце зручна ўжываць рэдактар тэкставы рэдактар SciTE. Ён паказвае лацінскія і кірылічныя літары розным колерам. Пры дапамозе яго можна зрабіць «пошук і замену» (таксама падсьветку асобных літар можна рабіць з дапамогай Find/Highlight у Firefox).

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]