Беларуская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук


Беларуская
Беларуская
Ужываецца ў Беларусі, Польшчы і 14 іншых краінах
Колькасьць карыстальнікаў 7 – 8 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянскія
  Усходнеславянскія
   Старабеларуская

    Беларуская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Беларусі
Дапаможная мова ў 3 гмінах Падляскага ваяводзтва Польшчы
Рэгулюецца НАНБ
Код мовы
ISO 639-1 be
ISO 639-2(B) bel
ISO 639-2(T) bel
SIL BEL
Belarusian lang.png

Белару́ская мо́ваславянская мова, на якой размаўляюць беларусы і некаторыя іншыя прадстаўнікі аўтахтоннага насельніцтва Ўсходняй Эўропы. Беларуская мова належыць да ўсходняй групы славянскіх моваў, разам з украінскай і расейскай.

Беларуская мова выкарыстоўваецца на тэрыторыі незалежнай дзяржавы Беларусь, а таксама суседніх дзяржаваў — Латвіі, Летувы, Польшчы, Расейскай Фэдэрацыі, Украіны, сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў іншых краінах.

Колькасьць носьбітаў беларускай мовы ў яе стандартызаваных і дыялектных формах, разам з тымі, хто выкарыстоўвае зьмяшаныя варыянты на беларускай аснове (гэтак званую трасянку), прыблізна можна ацаніць у 8 – 9 мільёнаў.

Згодна з апублікаванымі дадзенымі перапісу насельніцтва 1999 году ўсяго з 8.159 мільёнаў беларусаў у межах Рэспублікі Беларусь назвалі сваёй роднай мовай беларускую 85,6% (каля 7 мільёнаў чалавек), і 41,3% — мовай, якой яны карыстаюцца дома. Апрача таго, сваёй роднай мовай прызналі беларускую 67,1% з 395.7 тысяч палякаў, якія пражываюць у Беларусі, 57,6% зь іх размаўляюць дома па-беларуску, паводле дадзеных перапісу.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Глядзі таксама: Старабеларуская мова


[рэдагаваць] Правапіс

Сучасная беларуская артаграфія будуецца на двух галоўных прынцыпах: фанэтычным і марфалягічным.

  • аканьне: о, э ў словах захоўваецца толькі пад націскам (акрамя выключэньняў), у астатніх выпадках - а: бо́р - бары́, до́ждж - дажджы́ (але: рэвалю́цыя, дэпута́т, дэмакра́тыя)
  • яканьне: е, ё ў першым складзе перад націскам, акрамя выключэньняў, зьмяняецца на я: лё́гкі, лягчэ́й, ле́гчы - ляжа́ць (у акадэмічным правапісе з-за розьніцы ў запазычаньнях і расейфікацыі існуюць выключэньні: меда́ль, дзевя́ты, васемна́ццаць і гэтак далей)
  • дзеканьне і цеканьне
  • спалучэньні галосных у запазычанных словах: авіяцыя, біялёгія


Глядзі таксама: Рэформа беларускага правапісу 1933 году

[рэдагаваць] Статус

Беларуская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай ў Беларусі. Афіцыйны правапіс беларускай мовы рэгулюецца Нацыянальнай акадэміяй навук.

У 3 гмінах Падляскага ваяводзтва Польшчы беларуская мова зьяўляецца дапаможнай: у гміне Гайнаўка, гміне Орля і гміне Нараўка. Дапаможнай мовай у Польшчы зьўляецца мова меншасьці, якая часткова афіцыйна дапушчанае да ўжываньня побач з афіцыйнай мовай. Жыхары гміны маюць права зьвяртацца ў ограны гміны на дапаможнай мове і пры яўна выказаным жаданьні атрымліваць на ёй жа адказ. Мова можа выкарыстоўвацца ў якасьці дапаможнай толькі ў гмінах, дзе для ня менш чым за 20% жыхароў такая мова зьяўляецца мовай нацыянальнай меншасьці, і калі гэтая гміна занесеная ў Афіцыйны рэестар гмінаў, дзе выкарыстоўвацца дапаможная мова, міністрам па справах веравызнаньня і нацыянальных і этнічных меншасьцяў, які зьяўляецца адказным за яго вядзеньне, на падставе заявы рады гміны [1]. Гмінаў, дзе больш за 20% насельніцтва адносяць сябе да беларусаў, у Польшчы цяпер налічваецца 12,[2] але па стане на 21 верасьня 2009 году толькі 3 зь іх былі занесеныя ў рэестар гмінаў, дзе выкарыстоўваецца дапаможная мова.

Ва Ўкраіне беларуская мова зьяўляецца мовай нацыянальнай меншасьці.

[рэдагаваць] Альфабэт

Глядзі падрабязьней: Беларускі альфабэт

Афіцыйна ўжываецца толькі кірылічны беларускі альфабэт. У мінулым выкарыстоўвалася лацінка, якая цяпер ужываецца вельмі абмежаваным колам беларускіх носьбітаў мовы. Таксама ў мінулым татары Вялікага Княства Літоўскага пісалі на беларускай мове арабскім пісьмом — арабіцай.

Беларускі альфабэт
Зычныя гукі
кірыліца лацінка арабіца
Бб Bb ب
Цц Cc
Чч Čč چ
Хх CHch ح
Дд Dd د
ДЖдж DŽdž ج
Фф Ff ف
Ґґ Gg غ
Гг Hh ه
Йй Jj ى
Кк Kk ق
Лл Łł ل
Мм Mm م
Нн Nn ن
Пп Pp پ
Рр Rr ر
Сс Ss ص
Шш Šš ش
Тт Tt ط
Ўў Ŭŭ و
Вв Vv و
Зз Zz ظ
Жж Žž ژ
ЦЬць Ćć س
ДЗЬдзь DŹdź
ЛЬль Ll ل
НЬнь Ńń ن
СЬсь Śś ث
ЗЬзь Źź ز
ТЬть[Крыніца?] TJtj[Крыніца?] ت
КЬкь[Крыніца?] KJkj[Крыніца?] ك
' - ع
Ьь - -
Галосныя гукі
кірыліца лацінка
Aa Aa
Іі Ii
Oo Oo
Уу Uu
Ээ Ee
Ыы Yy
Яя JAja
Ёё JOjo
Юю JUju
Ее JEje

[рэдагаваць] Дыялекты. Гаворкі. Народна-дыялектная мова.

Этнаграфічная мапа беларусаў і беларускіх гаворак, складзеная Яўхімам Карскім (1903)
Дыялекты

     Паўночна-ўсходні

     Паўднёва-заходні

     Сярэднебеларускія гаворкі

     Палескія (заходнепалескія гаворкі)

Рысы

     Мяжа беларускіх гаворак (1903, Карскі)

     Мяжа між беларускімі і расейскімі гаворкамі (1967, Захавара, Арлова)

     Мяжа між беларускімі і ўкраінскімі гаворкамі (1980, Бяўзенка)

На тэрыторыі Беларусі вызначаюць два дыялекты — паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, якія разьдзяляюцца паласой пераходных сярэднебеларускіх гаворак.

[рэдагаваць] Нацыянальная беларуская літаратурная мова (ці сучасная беларуская літаратурная мова)

У аснове нацыянальнай беларускай літаратурнай мовы (ці сучаснай беларускай літаратурнай мовы) ляжаць сярэднебеларускія гаворкі жывой гутарковай беларускай мовы, ў якіх сумяшчаюцца асобныя рысы, уласьцівыя суседнім гаворкам поўнача-усходняга і паўднёва-заходняга дыялектаў.

Беларуская літаратурная мова прайшла ў сваім разьвіцьці два асноўных пэрыяды: 1) старабеларуская літаратурна-пісьмовая мова (14 - сярэдзіна 18 ст.), прадстаўленага перакладной канфэсійнай літаратурай, помнікамі юрыдычнай і дакумэнтальна-справавой пісьменнасьці, летапісамі, мясцовымі хронікамі і інш.; 2) нацыянальная беларуская літаратурная мова ці сучасная беларуская літаратурная мова (з канца 18 ст.), якая склалася на аснове сярэднебеларускіх гаворак жывой гутарковай народнай мовы.

[рэдагаваць] Iншыя назвы

Некаторыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі (напрыклад, Янка Станкевіч) называлі мову іншымі назвамі, у прыватнасьці, крывіцкая[3], вялікалітоўская[4].

[рэдагаваць] Прадстаўленьне ў кампутары

Паводле стандарту ISO 639 беларуская мова мае коды be і bel. Таксама два найбольш распаўсюджаныя правапісы беларускай мовы маюць асобныя моўныя тэгі IETF: be-tarask для клясычнага правапісу і be-1959acad для акадэмічнага («урадавага») правапісу, па ўзору кадыфікаванага ў 1959 годзе[5].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Беларуская мова - дапаможнай мовай у Польшчы Grzegorz Bociański // Наша Ніва, 1 чэрвеня 2009 г.
  2. ^ Wykaz gmin, w których nie mniej niż 20% mieszkańców należy do mniejszości narodowych lub etnicznych, albo posługuje się językiem regionalnym[1]
  3. ^ http://www.jivebelarus.net/history/gistografia/kryuja-bielarus-at-ancient-time.html?page=8
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999
  5. ^ IANA Language subtag registry

[рэдагаваць] Літаратура

  • Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік./ П.У. Сцяцко.- Гродна:ГрДУ, 2001. - 229. ISBN 985-417-278-3
  • Зьміцер Саўка і інш. Беларускі клясычны правапіс. - Вільня-Менск, 2005.
  • Аняменне: з хронікі знішчэння беларускай мовы. - Вільня: Gudas, 2000. - 320 с. ISBN 998-6951-82-7
  • Крывіцкі А.А. Наша родная мова. Навук.-папул. нарыс. Выданне 3-е, дапрац. - Мн. "Нар. асвета", 1973. -192 с.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі