Расейская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Гэты артыкул тычыцца дзяржаўнай мовы Расеі. Дзеля іншых значэньняў гэтай назвы, глядзіце Руская мова (неадназначнасьць).
Распаўсюджанасьць расейскай мовы

Расейская мова (па-расейску: Русский язык) — славянская мова ў складзе індаеўрапейскай моўнай сям'і.

Расейская мова зьяўляецца роднай для 170 мільёнаў чалавек, зь якіх каля 130 мільёнаў пражывае ў Расеі. Расейская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай у Расеі, Беларусі (побач зь беларускай мовай), афіцыйнай мовай у Казахстане (побач з казаскай мовай у якасьці дзяржаўнай), Кыргыстане (побач з кыргыскай мовай у якасьці дзяржаўнай). Расейская мова зьяўляецца таксама афіцыйнай у Абхазіі, Паўднёвай Асетыі, Прыднястроўі, Гагаўзіі

[рэдагаваць] Альфабэт

  Расейскі альфабэт
Аа Бб Вв Гг Дд Ее Ёё
Жж Зз Ии Йй Кк Лл Мм
Нн Оо Пп Рр Сс Тт Уу
Фф Хх Цц Чч Шш Щщ Ъъ
Ыы Ьь Ээ Юю Яя

З часоў апошняй рэформы расейскай артаграфіі ў 1918 годзе ў склад расейскага альфабэту ўваходзяць 33 літары. Зь іх 10 літар выкарыстоўваюцца для перадачы галосных гукаў : а, е, ё, и, о, у, ы, э, ю і я. Астатнія 23 літары перадаюць зычныя гукі, пры гэтым літары ъ і ь выкарыстоўваюцца не для адлюстраваньня асобных самастойных гукаў, а зьяўляюцца індыкатарамі цвёрдасьці альбо мяккасьці наяўных зычных (больш падрабязная інфармацыя ў артыкуле: расейская фанэтыка).

Глядзі таксама: Рэформа расейскай артаграфіі 1918 года

[рэдагаваць] Спасылкі

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Расейская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

На іншых мовах