Рэч Паспалітая
Рэч Паспалітая (па-польску: Rzeczpospolita Obojga Narodów) — фэдэрацыя Кароны каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, якая ўзьнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і была ліквідаваная ў 1795 годзе з разьдзелам дзяржавы паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Новая палітычнае аб'яднаньне стала найбуйнейшай і адной з самых густа населеных краінаў Эўропы XVI- і XVII стагодзьдзяў[4][5][6][7].
Новаму саюзу былі ўласьцівыя ўнікальныя рысы для тагачасных дзяржаваў: палітычная сыстэма Рэчы Паспалітай (вядомая пад альтэрнатыўнай назвай «шляхецкая дэмакратыя» альбо «Залатыя вольнасьці») характарызавалася моцным абмежаваньнем манархічнай улады. Гэтыя абмежаваньні ўводзіліся заканадаўчым чынам у Сойме, які кантраляваўся шляхтай. Гэтая ўнікальная сыстэма стала папярэдніцай сучасных канцэпцыяў дэмакратыі[8], канстытуцыйнай манархіі[9][10][11] і фэдэрацыі[12]. Дзьве састаўныя краіны Рэчы Паспалітай фармальна існавалі на раўнапраўнай аснове, але, зрэшты, Польшча зьяўлялася дамінуючым партнёрам[13].
Рэч Паспалітая адзначалася высокай этнічнай разнастайнасьцю і незвычайнай рэлігійнай талерантнасьцю[14][15], але ступень рэлігійнай талерантнасьці зь цягам часу зьмянялася[16].
Пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў велічы і магутнасьці[17][18][19]. Рэч Паспалітая ўвайшла ў пэрыяд працяглага палітычнага[11][20], ваеннага і эканамічнага[21] заняпаду. Узрастаючая слабасьць дзяржавы прывяла да яе падзяленьня сярод магутнейшых за яе суседзяў: Аўстрыйскай імпэрыяй, Каралеўствам Прусія і Расейскай імпэрыяй цягам XVIII ст. Незадоўга да сваёго зьнікненьня ў Рэчы Паспалітай была праведзеная спроба буйной рэформы, што вылілася ў зацьвярджэньні Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якую апісваюць як другую найстарэйшую кадыфікаваную нацыянальную канстытуцыю ў сучаснай гісторыі[22][23][24][25].
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў складаным становішчы. Цягам Лівонскай вайны Жыгімонт Аўгуст прапанаваў Лівонскай канфэдэрацыі пратэктарат Вялікага Княства, што выклікала канфлікт з Маскоўскім княствам. Для прыцягненьня войска польскага не было юрыдычных падстаў. 1 ліпеня 1569 году ў выніку Люблінскай уніі адбылося аб’яднаньне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў фэдэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Першым манархам Рэчы Паспалітай быў Жыгімонт Аўгуст. У новай дзяржаве мелі быць агульныя сойм, грашовая сыстэма, вонкавая палітыка. Стратэгічнай мэтай аб’яднаньня было распаўсюджваньне каталіцтва сярод насельніцтва Вялікага Княства. Такім чынам, фэдэрацыю падтрымала каталіцкая царква. Праз тры гады пасьля заключэньня уніі, не пакінуўшы нашчадкаў, памёр Жыгімонт Аўгуст, апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў па мужчынскай лініі. Адгэтуль манархія Рэчы Паспалітай стала выбарнай. Амаль праз год, 11 траўня 1573, у Варшаве пачаўся элекцыйны сойм. Спадкаемцам трону Рэчы Паспалітай быў абраны герцаг Анжуйскі Генрык Валезы. У 1582 годзе насельніцтва краіны складала каля 6,5 млн. чалавек.
[рэдагаваць] Палітычны крызіс
Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай — Люблінская унія — гэта пачатак канца, згубы ня толькі Вялікага Княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаваў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасьці. Трэцім вытокам палітычнага крызісу зьявілася рэлігійная палітыка. Берасьцейская унія ня дала жаданых вынікаў. Чацьверты выток палітычнага крызісу — спалучэньне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з фэадальным. Хмяльніччына нанесла заўважны ўрон палітычнай моцы Рэчы Паспалітай. Пяты выток паглыбленьня палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі супернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1768 годзе сойм (пад націскам расейскіх войскаў) прыняў пастанову аб ураўнаваньні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.
[рэдагаваць] Першы падзел Рэчы Паспалітай
- Асноўны артыкул: Падзелы Рэчы Паспалітай
Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 5 жніўня 1772 году Расеяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісаная канвэнцыя, паводле якой да Расеі пераходзілі цалкам Амсьціслаўскае і Інфлянцкае ваяводзтвы, усходнія землі Менскага ваяводзтва і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводзтваў. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам.
[рэдагаваць] Канстытуцыя 3 траўня 1791 году
Пасьля першага падзелу адбыўся Чатырохгадовы Сойм (1788—1792), на якім была прынятая першая ў Эўропе канстытуцыя, праведзеныя эканамічныя, палітычныя ды сацыяльныя рэформы.
[рэдагаваць] Другі падзел Рэчы Паспалітай
У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расеі — частка Полацкага ваяводзтва, рэшткі Віцебскага і Амсьціслаўскага, Менскае і ўсходнія часткі Наваградзкага і Берасьцейскага ваяводзтваў.
[рэдагаваць] Паўстаньне 1794 году
У 1794 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай грымнула паўстаньне супраць расейскай акупацыі ды прускай інтэрвэнцыі. Кіраўніком паўстаньня стаў Тадэвуш Касьцюшка. Вынікам паразы гэтага кароткага ўсплёску грамадзянскай актыўнасьці стала канчатковае зьнікненьне Рэчы Паспалітай з мапы Эўропы.
[рэдагаваць] Трэці падзел Рэчы Паспалітай
У 1795 годзе адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расея атрымала Заходнюю Беларусь і Ўсходнюю Летуву, а таксама Ўкраіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.
[рэдагаваць] Дзяржаўны лад
- Асноўны артыкул: Палітыка-сацыяльны лад Рэчы Паспалітай
Палітыка-сацыяльны лад Рэчы Паспалітай характарызуецца як «шляхецкая рэспубліка», самай яркай праявай было права Liberum veto, якое дазваляла аднаму голасу супраць забараніць прыняцьцё закону ў сойме.
[рэдагаваць] Эканоміка
Напярэдадні Люблінскай уніі на тэрыторыі сучаснай Беларусі пражывала каля 1 800 000 жыхароў, якія па сваім сацыяльна-эканамічным становішчы адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан.
Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сэнатарскае саслоўе і валодалі большасьцю сялянскіх гаспадарак. Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачало разлагацца знутры: шукала багацьця праз рамяство і гандаль. У 1633 годзе сойм абвясьціў, што ня толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства. Самым шматлікім саслоўем фэадальнага грамадзтва былі сяляне.
Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 годзе. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаваньне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньваньне сялян, павелічэньне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. У выніку рэформы адбыліся зьмены ў прававым становішчы сялян. Пасьля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі. У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены: 1) была разбураная сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстаньне; 2) зьмяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча; 3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны.
З другой паловы XVII стагодзьдзя пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненьнем фэадальнага прыгнёту, разбурэньнем гаспадаркі, як у выніку антыфэадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і зьнешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. З аднаўленьнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасьці.
Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане — жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных. Да першай паловы XVIII стагодзьдзя магдэбурскае права мелі ўсе буйныя гарады. Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты. Асновай эканамічнага жыцьця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамесьнікаў — цэхі. Пашыраўся гандаль як унутраны, так і зьнешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расеяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Эўропы. У 1784 годзе было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяцьцю. У 1781 годзе пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала. Такім чынам, сельская і гарадзкая гаспадаркі Беларусі да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя былі ў асноўным адноўленыя.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ «The Commonwealth of Diversities» // YouTube, 27 сакавіка 2008 г.
- ^ a b Anatol Lieven, The Baltic Revolution
- ^ After the Deluge: Poland-Lithuania and the Second Northern War, 1655-1660
- ^ "Poland." Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. Retrieved 20 Feb. 2009
- ^ Heritage: Interactive Atlas: Polish-Lithuanian Commonwealth. Retrieved March 19, 2006: At its apogee, the Polish-Lithuanian Commonwealth comprised some (1,000,000 km2) and a multi-ethnic population of 11 million. For population comparisons, see also those maps: [1], [2].
- ^ Norman Davies, Europe: A History, Pimlico 1997, p. 554: Poland-Lithuania was another country which experienced its 'Golden Age' during the sixteenth and early seventeenth centuries. The realm of the last Jagiellons was absolutely the largest state in Europe.
- ^ Yale Richmond, From Da to Yes: Understanding the East Europeans, Intercultural Press, 1995, p. 51
- ^ Maciej Janowski, Polish Liberal Thought, Central European University Press, 2001, ISBN 963-9241-18-0, Google Print: p3, p12
- ^ Paul W. Schroeder, The Transformation of European Politics 1763–1848, Oxford University Press, 1996, ISBN 0-19-820654-2, Google print p84
- ^ Rett R. Ludwikowski, Constitution-Making in the Region of Former Soviet Dominance, Duke University Press, 1997, ISBN 0-8223-1802-4, Google Print, p34
- ^ a b George Sanford, Democratic Government in Poland: Constitutional Politics Since 1989, Palgrave, 2002, ISBN 0-333-77475-2, Google print p11—constitutional monarchy, p3—anarchy
- ^ Aleksander Gella, Development of Class Structure in Eastern Europe: Poland and Her Southern Neighbors, SUNY Press, 1998, ISBN 0-88706-833-2, Google Print, p13
- ^ "Formally, Poland and Lithuania were to be distinct, equal components of the federation… But Poland, which retained possession of the Lithuanian lands it had seized, had greater representation in the Diet and became the dominant partner." Lublin, Union of // Encyclopædia Britannica. — 2006.
- ^ Halina Stephan, Living in Translation: Polish Writers in America, Rodopi, 2003, ISBN 90-420-1016-9, Google Print p373. Quoting from Sarmatian Review academic journal mission statement: Polish-Lithuanian Commonwealth was [...] characterized by religious tolerance unusual in premodern Europe
- ^ This quality of the Commonwealth was recognized by its contemporaries. Robert Burton, in his The Anatomy of Melancholy, first published in 1621, writes of Poland: "Poland is a receptacle of all religions, where Samosetans, Socinians, Photinians [...], Arians, Anabaptists are to be found"; "In Europe, Poland and Amsterdam are the common sanctuaries [for Jews]".
- ^ Feliks Gross, Citizenship and Ethnicity: The Growth and Development of a Democratic Multiethnic Institution, Greenwood Press, 1999, ISBN 0-313-30932-9, Google Print, p122 (notes)
- ^ "In the mid-1500s, united Poland was the largest state in Europe and perhaps the continent’s most powerful nation". "Poland". Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. Retrieved 26 June 2009
- ^ Francis Dvornik (1992). The Slavs in European History and Civilization. Rutgers University Press. p. 300. ISBN 08-13507-99-5
- ^ Salo Wittmayer Baron (1976). A social and religious history of the Jews. Columbia University Press. ISBN 02-31088-53-1.
- ^ Martin Van Gelderen, Quentin Skinner, Republicanism: A Shared European Heritage, Cambridge University Press, 2002, ISBN 0-521-80756-5 Google Print: p54
- ^ The Causes of Slavery or Serfdom: A Hypothesis, discussion and full online text of Evsey Domar (1970) "The Causes of Slavery or Serfdom: A Hypothesis", Economic History Review 30:1 (March), pp18–32
- ^ "Poland." Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. Retrieved 5 August 2009
- ^ Blaustein, Albert (January 1993). Constitutions of the World. Fred B. Rothman & Company.
- ^ Isaac Kramnick, Introduction, Madison, James (November 1987). The Federalist Papers. Penguin Classics. ISBN 0-14-044495-5.
- ^ John Markoff describes the advent of modern codified national constitutions as one of the milestones of democracy, and states that "The first European country to follow the U.S. example was Poland in 1791." John Markoff, Waves of Democracy, 1996, ISBN 0-8039-9019-7, p.121.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Рэч Паспалітая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Рэч Паспалітая ў эўрапейскіх канфліктах XVII—XVIII стагодзьдзяў
- Кшыштаф Касажэцкі. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 году
- Што такое Рэч Паспалітая?
- Рэспубліка Беларусь, гісторыя Беларусі ў датах
- Утварэньне Рэчы Паспалітай
- Уладзімер Арлоў. 1772. Першы падзел Рэчы Паспалітай
- Уладзімер Арлоў. 1793. Другі падзел Рэчы Паспалітай
- Уладзімер Арлоў. 1795. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Канчатковы захоп Беларусі Расейскай імпэрыяй
- Інтрыгі вакол падзелаў Рэчы Паспалітай. Станіслаў Аўгуст і Кацярына
- Генадзь Прыбытка. Апалогія Рэчы Паспалітай
| Гісторыя Беларусі | |
|---|---|
| Старажытнасьць (да 500) | |
| Раньняе Сярэднявечча (500—1240) | |
| Вялікае Княства Літоўскае (1237—1569) | |
| Рэч Паспалітая (1569—1795) | |
| У складзе Расейскае імпэрыі (1795—1917) | |
| Найноўшы час (1917—1991) |
БНР · ССРБ · ЛітБел · БССР · Беларусізацыя · Сярэдняя Літва · Заходняя Беларусь · Рэпрэсіі · Другая сусьветная вайна ·
|
| Сучаснасьць (пасьля 1991) | |
| Старажытная Гісторыя (ад 300 пасьля Р.Х.) |
Палеаліт • Мэзаліт • Нэаліт • Трыпольская культура • Кімэрыйцы • Скіфы • Сарматы • Антычныя гарады Паўночнага Прычарнамор’я | |
| |
Раньняе Сярэднявечча (300—1240) |
Ґоты • Анты • Гуны • Вэнэды • Усходнія славяне • Хазарскі каганат • Кіеўская Русь • Полаўцы • Княства Феадора • Херсонэс |
| |
Позьняе Сярэднявечча (1240—1569) |
Галіцка-Валынскае княства • Кіеўскае княства • Вялікае Княства Літоўскае • Каралеўства Польскае • Залатая Арда • Крымскае ханства |
| |
Казаччына (1569 — 1775) |
Запароская Сеч • Рэч Паспалітая • Хмяльніччына • Гэтманшчына • Калііўшчына |
| |
Новы час (1775—1917) |
Расейская імпэрыя: Маларосія • Слабажаншчына • Наварасея • Кубань Асманская імпэрыя: Чартамліцкая Сеч • Алешкіўская Сеч • Задунайская Сеч Аўстра-Вугоршчына: Галічына • Букавіна |
| |
Найноўшы час (1917—1991) |
Рэвалюцыя: УНР • Украінская Дзяржава • ЗУНР • Кубанская Народная Рэспубліка СССР: УССР • Галадамор • Карпацкая Ўкраіна |
| |
Сучаснасьць (пасьля 1991) |
Незалежная Ўкраіна • Аранжавая рэвалюцыя |