Мы, беларусы
| Гімны Беларусі | |
|---|---|
| Гімн БНР (1918) | |
| Гімн Беларускай ССР (1955—1991) | |
| Гімн Беларусі (1991—2002) | |
| Гімн Беларусі (з 2002) | |
| Іншыя гімны: | |
| Магутны Божа | |
«Мы, беларусы» — неафіцыйная назва дзяржаўнага гімну Беларусі (па першых словах яго тэксту). Ужываецца ад 24 верасьня 1955 у якасьці гімну БССР. Нейкі час па распадзе СССР ужывалася толькі музыка гімну. Потым быў праведзены конкурс на стварэньне новага гімну, і 2 ліпеня 2002 прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ўказам №350 [1] зацьвердзіў у якасьці Дзяржаўнага гімну твор з старой музыкай і новым (часткова зьмененым старым) тэкстам. Тэкст перапрацаваны Ў. Карызнай, які прыбраў спасылкі на Расею, Леніна і камуністычную партыю.
Зьмест |
[рэдагаваць] Мы, беларусы
Тэкст: Міхась Клімковіч, Уладзімер Карызна
Музыка: Несьцер Сакалоўскі
- Мы, беларусы — мірныя людзі,
- Сэрцам адданыя роднай зямлі,
- Шчыра сябруем, сілы гартуем
- Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
-
- Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя,
- Слаўся, народаў братэрскі саюз!
- Наша любімая маці-Радзіма,
- Вечна жыві і квітней, Беларусь!
- Разам з братамі мужна вякамі
- Мы баранілі родны парог,
- У бітвах за волю, бітвах за долю
- Свой здабывалі сьцяг перамог!
-
- Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя,
- Слаўся, народаў братэрскі саюз!
- Наша любімая маці-Радзіма,
- Вечна жыві і квітней, Беларусь!
- Дружба народаў — сіла народаў —
- Наш запаветны, сонечны шлях.
- Горда ж узьвіся ў ясныя высі,
- Сьцяг пераможны — радасьці сьцяг!
-
- Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя,
- Слаўся, народаў братэрскі саюз!
- Наша любімая маці-Радзіма,
- Вечна жыві і квітней, Беларусь!
[рэдагаваць] Гімн БССР
Для параўнаньня тут прыведена частка старога гімну (да зьмены тэксту).
- Мы, беларусы, з братняю Русьсю
- Разам шукалі к шчасьцю дарог.
- У бітвах за волю, у бітвах за долю
- Зь ёй здабылi мы сьцяг перамог!
- Нас аб’яднала Леніна імя,
- Партыя к шчасьцю вядзе нас у паход.
- Партыі слава! Слава Радзіме!
- Слава табе беларускі народ!
[рэдагаваць] Іншыя гімны
З даўніх часоў беларусы ўжываюць іншыя песьні ў якасьці гімнаў:
- Багародзіца — гэтым гімнам нашыя прашчуры пачалі бітву пад Грунвальдам, ён стаў каранацыйным гімнам каралеўскай дынастыі Ягелонаў
- Не загаснуць зоркі ў небе — гімн нацыянальнага адраджэньня, на верш Янкі Купалы
- Мы выйдзем шчыльнымі радамі — гімн БНР, на верш Макара Краўцова
- Магутны Божа — (рэлігійны) гімн беларусаў сьвету, на верш Натальлі Арсеньневай
- Пагоня — на верш Максіма Багдановіча
- Разьвітаньне з Радзімай — паланэз Міхаіла Агінскага
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Мы, беларусы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Гімны | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|