Кандрат Крапіва
| Кандра́т Атрахо́віч | |
Марка 1996 г. |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Кандра́т Кандра́тавіч Атрахо́віч |
| Псэўданімы: | Крапіва |
| Нарадзіўся: | 5 сакавіка 1896 (116 гадоў таму) вёска Нізок, Менская губэрня |
| Памёр: | 7 студзеня 1991 (21 год таму) Менск |
| Грамадзянства: | СССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | настаўнік, журналіст, рэдактар, мовазнавец |
| Гады творчасьці: | 1922—1982 |
| Жанр: | Сатыра |
| Дэбют: | 1922 |
| Значныя творы: | П'есы «Хто сьмяецца апошнім» (1939), «Пяюць жаваранкі» (1950), «Брама неўміручасьці» (1973) |
| Прэміі: | Дзяржаўная прэмія СССР (1941, 1951, 1971), Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1974) |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Кандра́т Крапіва́ (сапраўднае імя Кандра́т Кандра́тавіч Атрахо́віч) (5 сакавіка 1896 (22 лютага па старым стылі) — 7 студзеня 1991) — беларускі драматург, паэт, сатырык, народны пісьменьнік БССР (1956), перакладчык расейскай і замежнай клясыкі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і сялян. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1922 годзе. У 1930 годзе скончыў пэдагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя У. І. Леніна. Удзельнічаў у вайне 1939 году за Заходнюю Беларусь, у баях зь белафінамі, у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. Акадэмік (1950) і віцэ-прэзыдэнт АН БССР (з 1956). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1941, 1951, 1971 гг. Дэпутат Вярхоўнай Рады БССР 2—8-га скліканьняў. Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, іншымі ордэнамі і мэдалямі.
[рэдагаваць] Творчасьць
Распачаў сваю творчасьць у газэце «Савецкая Беларусь» з сатырычных вершаў, што склалі яго першыя зборнікі баек 1925 году «Асьцё» і «Крапіва». Пазьней выйшлі іншыя — «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў» (1930), «Ухабы на дарозе» (1930), «Сьмех і гнеў» (1946), «Жаба ў каляіне» (1957). Дагэтуль перавыдаюцца байкі «Вол і Авадзень», «Варона-мітынгоўшчыца», «Сука ў збане», «Каршун і цецярук», «Дыплямаваны баран» і «Сава, Асёл ды Сонца». Першымі празаічнымі творамі былі гумарэскі, што склалі зборнікі «Апавяданьні» (1926), «Людзі-суседзі» (1928) і «Жывыя краявіды» (1930). Пазьней выйшла першая частка рамана «Мядзведзічы» (1932)[1]. Першую п'есу «Канец дружбы» напісаў у 1933 г. Потым былі драма грамадзянскай вайны «Партызаны» (1937) і камэдыя «Хто сьмяецца апошнім» (1939), уганараваная ў 1941 г. Дзяржаўнай прэміяй СССР. Пасьля зьявіліся драмы «Проба агнём» (1943), «З народам» (1948) ды «Людзі і д'яблы» (1958), камэдыя «Пяюць жаваранкі» (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1951 г.). У 1974 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Янкі Купалы за фантастычную камэдыю «Брама неўміручасьці» (1973). Апошнім творам сталася драма «На вастрыі» (1982).
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- Збор твораў. Т. 1—5. Мн., 1974—76;
- Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1986.
[рэдагаваць] Экранізаваньне
Дагэтуль выйшлі фільмы «Хто сьмяецца апошнім» і «Пяюць жаваранкі» паводле аднайменных твораў[2].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Тацяна Жук (9 сакавіка 2011) Рукапiсы не гараць. Дзядзька Кандрат Культура. Tut.by. Праверана 1 сьнежня 2011 г.
- ^ Кандрат Кандратавіч Крапіва нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа. Праверана 1 сьнежня 2011 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |