Андрэй Рымша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Андрэ́й Ры́мша (каля 1550 — пасьля 1595)  — беларускі, украінскі і польскі пісьменьнік, паэт-панэгірык, перакладнік канца XVI стагодзьдзя. Уважаецца адным з заснавальнікаў беларускай паэзіі.

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

А. Рымша нарадзіўся ў вёсцы Пенчын каля Наваградку ў шляхецкай сям’і герба «Паўкозіч». Вучыўся ў Астроскай школе.

Служыў пры дварах літоўска-беларускіх магнатаў — сьпярша Мікалая Радзівіла «Сіроткі», а потым — Крыштафа Радзівіла «Перуна» ў Біржах.

Браў удзел у ваенных выправах Сьцяпана Батуры на Масковію. З 1585 р. жыў у Вільні. З 1589 па 1599 выконваў абавязкі падстарасты (прэтара) Біржаў — радавога ўладаньня Радзівілаў.

Меў сувязі з астроскаю школай. Выдаваў свае творы ў друкарні Мамонічаў.

Памёр пасьля 1595 року. Акалічнасьці і месца сьмерці невядомыя.

[рэдагаваць] Творчасьць

Уважаецца адным з заснавальнікаў беларускай сылябічнай паэзіі, заснаванай на ўзорах сярэднявечных лацінскіх і польскіх твораў.

Аўтар «Храналёгіі» — вершаванага тлумачэньня назваў месяцаў беларускаю, габрэйскаю і ўкраінскаю мовамі, выдадзенай Іванам Федаровічам 5 траўня 1581 року ў Астрогу («которогося месеца што за старых веков дЂело короткое описаніе»); першае друкаванае выданьне вершаванага твору ў кірылічным друкарстве.

Стваральнік эпіграмаў і одаў на гербы Валовіча (1585), Лява Сапегі (у «Статуце», 1588), Тэадора Скуміна (у «Апостале», Вільня 1591) й іншых; эпічнай паэмы «Дэкатэрас акраама, або Десяцігадовая аповесьць ваенных справаў князя К. Радзівіла» (1582, выд. у 1585).

Перакладаў з лацінскай мовы, напрыклад, пераклаў на польскую вялікі твор паломніка ў Ерусалім Анзэльма Поляка «Terre sancte et urbis Hierusalem de scripcio fratris Anselmi ordinis Minorum de observantia» (Кракаў, 1512; 1517; 1519) пад загалоўкам «Chronographia, albo topographia, to jest osobliwe a okolne opisanie ziemie swientej...» (Вільня, 1595). Гэтая праца ў XVII ст. была перакладзеная ў Маскве на маскальскую мову.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах