Алесь Салагуб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Але́сь Салагу́б (18 кастрычніка 1906 — 17 траўня 1934) — беларускі паэт, публіцыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёну ў сялянскай сям’і. У 19221927 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, браў удзел у руху Грамады, Таварыства беларускай школы. Зьняволены польскімі ўладамі ў турме (1924, 19271928).

У 1928 годзе перайшоў у БССР. Скончыў БДУ (1931). Вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук.

На 3-ім годзе вучобы 10 жніўня 1933 годзе арыштаваны савецкімі ўладамі па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру і неўзабаве расстраляны (17 траўня 1934).

Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкаваўся як публіцыст з 1920 году, як паэт — з 1925. Выдаў зборнік паэзіі «Лукішкі» (1929). У Менску выступаў з артыкуламі пра літаратурны рух у Заходняй Беларусі. Перажытае ў польскай турме адлюстраваў у «Лукішскім дзёньніку» (урыўкі апублікаваныя ў «Полымі» ў 1961 годзе). Аўтар апавяданьняў, п’есы «Вясельле» (у рукапісах).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]