Андрэй Макаёнак
| Андрэй Макаёнак | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Андрэй Ягоравіч Макаёнак |
| Нарадзіўся: | 12 лістапада 1920 (91 год таму) в. Борхаў, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць |
| Памёр: | 16 лістапада 1982 (29 гадоў таму) |
| Грамадзянства: | СССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | журналіст, сцэнарыст |
| Гады творчасьці: | 1946—1982 |
| Жанр: | камэдыя, трагедыя |
| Дэбют: | «Добра, калі добра канчаецца» (1946) |
| Значныя творы: | «Лявоніха на арбіце» (1961), «Трыбунал» (1970), «Сьвятая прастата» (1973) |
| Прэміі: | Купалаўская (1962), Коласаўская (1974) |
Андрэй Макаёнак (12 лістапада 1920, в. Борхаў Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці — 16 лістапада 1982) — беларускі драматург, народны пісьменьнік Беларусі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Журавіцкую сярэднюю школу (1938), працаваў масавіком у раённым Доме культуры.
У 1939 быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Другой сусьветнай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасьля цяжкага раненьня (1942) дэмабілізаваны.
Працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі (1942—1943), сакратаром Журавіцкага райкаму камсамолу (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага раёну), Гарадзенскага гаркаму камсамолу (1945), загадчыкам партыйнага кабінэту Магілеўскага чыгуначнага вузлу (1945—1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкаму партыі (1946—1947). У 1949 скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ.
Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1949 году. У 1949—1953 — загадчык аддзелу прозы часопісу «Вожык», у 1966—1978 — галоўны рэдактар часопісу «Нёман». Як чалец дэлегацыі БССР, у 1965 удзельнічаў у рабоце XX сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага савету БССР (1971—1982).
[рэдагаваць] Творчасьць
Друкуецца з 1946 году. Аўтар п’ес «На досвітку» (1951, пастаўлена ў 1952), «Выбачайце, калі ласка!» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Каб людзі не журыліся» (1958, пастаўлена ў 1959), «Лявоніха на арбіце» (апублікавана і пастаўлена ў 1961), «Зацюканы апостал» (1969, пастаўлена ў 1971), «Трыбунал» (1970, пастаўлена ў 1970), «Таблетку пад язык» (апублікавана і пастаўлена ў 1973), «Святая прастата» (1974, пастаўлена ў 1976, асобнае выданне пад назвай «Кашмар» у 1979), «Верачка» (1979, пастаўлена ў 1979), «Пагарэльцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1980), «Дыхайце ашчадна» (1982, пастаўлена ў 1984). Напісаў аднаактавыя п’есы «Добра, калі добра канчаецца» (1946), «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» і «Першае пытанне» (1950), «Крымінальная справа» і «Аксеніна цялушка» (1951), «На шырокія прасторы» (1958).
Стварыў сцэнары мастацкіх фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (па матывах аповесьці А. Кулакоўскага «Нявестка», пастаўлены ў 1958), «Рагаты бастыён» (па п’есе «Лявоніха на арбіце», пастаўлены ў 1964), тэлефільму «Пасля кірмашу» (пастаўлены ў 1973), дакумэнтальных фільмаў «У адзінай сям’і» (зьняты ў 1957), «Кандрат Крапіва» (зьняты ў 1961).
Выйшлі зборнікі п’есаў «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «Камедыі» (1961), «Трыбунал. Зацюканы апостал» (1971), «П’есы» (1974), «Кінасцэнарыі» (1989).
Выдадзены «Выбраныя творы» ў 2-х (1980), «Збор твораў» у 5 тамах (1987—1990).
Пераклаў п’есы «Дабракі» Л. Зорына, «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ, «Чацвёрты» К. Сіманава і інш.
[рэдагаваць] Узнагароды
Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за п’есу «Лявоніха на арбіце», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974) за п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык». Народны пісьменьнік БССР (1977).
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі, мэдалямі.
[рэдагаваць] Ушанаваньне памяці
У Журавічах у 1982 годзе ўстаноўлены помнік пісьменьніку.
Імя А. Макаёнка носяць вуліцы ў Гомелі і Менску.
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць] Літаратура
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Iнстытут лiтаратуры iм. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 4: Лазарук — Перкiн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 528 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-153-6.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Памерлі 16 лістапада
- Памерлі ў 1982 годзе
- Народныя пісьменьнікі БССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Беларускія літаратары
- Беларускія драматургі